Улада11

ЦВК: перагляд вынікаў выбараў у Вярхоўным судзе немагчымы

Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

«Падобныя скаргі не падлягаюць разгляду Вярхоўным судом, паколькі вынікі выбараў падводзіць Цэнтрвыбаркам», — заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Паводле яго, «па розных фактах у Вярхоўным судзе могуць абскарджвацца рашэньні, напрыклад, адмова ў рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты». «Але вынікі выбараў падводзіць не суд, а Цэнтральная камісія, якая валодае для гэтага ўсімі неабходнымі дакумэнтамі», — сказаў сакратар ЦВК.

Раней экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтрвыбаркама аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў.

Як паведамілі агенцтву ў прэс-службе Партыі БНФ, у заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, членамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзыдэнты. «У мяне няма надзеі на справядлівае рашэньне Вярхоўнага суда. Магчыма, маё заяву нават не будзе прынятая да разгляду. Тым ня менш, я перакананы, што падаць заяву з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК з улікам парушэньняў, я павінен быў. А рашэньне па маім заяве хай застанецца на сумленьні беларускіх уладаў «, — працытавалі ў партыі заяву Р.Кастусёва.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць