Улада66

Wikileaks: Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі пад ціскам Еўропы?

Пытанне аб тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі абмяркоўвалася на сустрэчы «тройкі ЕС» — Беларусь у ліпені 2009 года. Пра гэта сведчыць дэпеша місіі Злучаных Штатаў Амерыкі ў ЕС, апублікаваная сайтам WikiLeaks 13 студзеня.

Пытанне аб тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі абмяркоўваўся на сустрэчы «тройкі ЕС» — Беларусь у ліпені 2009 года. Пра гэта сведчыць дэпеша місіі Злучаных Штатаў Амерыкі ў ЕС, апублікаваная сайтам WikiLeaks 13 студзеня.

Сустрэча адбылася ў Брусэлі 28 ліпеня 2009. У ёй узялі ўдзел еўракамісар па замежных сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер, кіраўнік Міністэрства замежных спраў Швецыі, якая старшынявала ў той час у ЕС, Карл Більт і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Па выніках сустрэчы спадарыня Ферэра-Вальднер заявіла, што «патэнцыял адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе цалкам раскрыты, калі ў краіне будуць прыняты неабходныя пераканаўчыя і незваротныя рэформы, і мы ўбачым вялікі прагрэс ужо ў лістападзе».

Яна паказала, што ў сваіх адносінах ЕЗ і Беларусь «падышлі да скрыжавання і ў агульных інтарэсах надаць ім новы імпульс». Еўразвяз жа «гатовы падтрымаць Беларусь, калі яна прадэманструе сур’ёзны рух у бок дэмакратыі і асноўных правоў і свабодаў».

Ферэра-Вальднер падкрэсліла, што Брусэль ужо пайшоў насустрач краіне ў 2009 годзе, павялічыўшы дапамогу ў два разы — ад 5 да 10 мільёнаў еўра; Еўракамісія пачала разглядаць магчымасць прадастаўлення Беларусі макраэканамічнай дапамогі і атрымання Беларуссю крэдытаў у Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця, а таксама Еўрапейскім інвестыцыйным банку. Еўракамісар заяўляла, што ЕС можа многае прапанаваць Беларусі ў розных галінах, у прыватнасці, у сферах макраэканомікі, энергетыкі, гандлю, спрашчэння візавага рэжыму.

Карл Більт заявіў, што на сустрэчы

бакі адкрыта абмеркавалі беларускую палітычную сітуацыю, як «неадпаведную» чаканням ЕС. У прыватнасці, паводле словаў шведскага міністра, абмяркоўвалася становішча ў галіне правоў чалавека: «абмежаванне палітычных свабодаў, праблемы з рэгістрацыяй і працай у арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый, а таксама пытанне прымянення ў Беларусі смяротнага пакарання».

«Беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінны зрабіць больш для ўмацавання адносінаў з ЕС», — заявіў Більт, адзначыўшы, што Эўразьвяз «бачыць гатоўнасць Беларусі развіваць цеснае партнёрства з ЕС».

Як вынікае з апублікаванай WikiLeaks дэпешы амерыканскай місіі ў ЕС ад 30 ліпеня 2009, на сустрэчы тройкі таксама абмяркоўвалася пытанне аб статусе Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Сустрэча паказала, «што хоць абодва бакі прызнаюць неабходнасць развіваць адносіны, яна таксама пацвердзіла адрозненні ў іх узаемных чаканнях», адзначаюць аўтары дэпешы.

Амерыканскія дыпламаты паведамляюць свайму ўраду, што Ферэра-Вальднер «дала ясна зразумець» Мартынаву, што «ЕС гатовы аднавіць ўзаемадзеянне з Беларуссю». Гандаль, энергетыка і палягчэнне візавага рэжыму сапраўды абмяркоўваліся на сустрэчы, прычым «апошняе ўяўляла асаблівую цікавасць» для Мартынава.

Аднак прысутны на сустрэчы Більт, які таксама выказаў надзею на прагрэс у адносінах,

«не пакінуў у Мартынава сумневаў (спасылаючыся на рэгіёны, якія адкалоліся ад Грузіі) адносна «важнасці, якую мы надаем прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці».

Масква прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года, пасля ўзброенага канфлікту з Грузіяй.

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад расейскімі журналістамі 1 кастрычніка 2010 года, задаў рытарычнае пытанне: «Можа быць, для Расеі і не трэба, каб мы прызналі незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі?»

«Зыходзячы з адносін Беларусі і Расеі, вядома, мы павінны былі прызнаць Асецію і Абхазію. Як бы тое ні было, мы саюзнікі. Мы гатовыя былі гэта зрабіць», — сказаў Лукашэнка. Ён паведаміў, што ў Беларусь прыязджаў «буйны заходні палітык», які цікавіўся, ці прызнае Беларусь Абхазію і Паўднёвую Асецію. «Ён мне выклаў той спектр адносін, якія складуцца ў нас з ЕС і ЗША. І праз нейкі час я зразумеў, што так гэта і было б», — прызнаўся Лукашэнка.

«Са спісам бедаў і няшчасцяў, якія могуць абрынуцца на Беларусь, я сустрэўся з Мядзведзевым у Сочы», — паведаміў Лукашэнка. Паводле яго слоў, ён спытаў Мядзведзева, ці гатовы той «падзяліць гэтыя беды і падставіць плячо».

«Яго адказ быў: „Не трэба гандлявацца, гэта адна тэма, а гэта — іншая“, — сказаў Лукашэнка. — Калі гэта так, то працягу гутарка не мае».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk4

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць