Улада7777

Хадыка дагаварыўся: «Мілінкевіч — агент рэжыму»

Вайна ўнутры апазіцыі набрала новую сілу.

Вайна ўнутры апазіцыі набрала новую сілу.

12 лютага ў Мінску адбыўся сойм Партыі БНФ. На ім былі абмеркаваны ўнутраная сітуацыя ў партыі і пытанні правядзення акцыі, прысвечанай Дню Волі.

Як вядома, напярэдадні сойма 86 членаў Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ паведамілі аб сваім выхадзе з партыі. Сярод іх — адзін са стваральнікаў БНФ прафесар Юрый Хадыка, які патлумачыў сваю пазіцыю і сваё бачанне сітуацыі ў партыі ў інтэрв`ю БелаПАН:

«БНФ існуе больш за дваццаць год. Існуе ў межах рэжыму, які цярпець не можа апазіцыю, тым больш такую радыкальную, як Беларускі Народны Фронт. Зразумела, што ўвесь БНФ прапітаны агентамі ўплыву, а некаторыя лідары партыі проста з-за сваёй абмежаванасці раз за разам прымаюць няправільныя рашэнні. Гэтая катастрафічная сітуацыя склалася ў нас пасля таго, як партыя, і я ў тым ліку, падтрымала Аляксандра Мілінкевіча.

Чалавек ён, здаецца, дастаткова адукаваны, але адразу паставіў сябе вышэй за ўсіх, у тым ліку за партыю. Ён раскалоў БНФ, забраў частку актывістаў.

Мілінкевіч відавочна выступае як згоднік, як агент гэтага рэжыму. І ў гэтым напрамку, на жаль, пайшоў БНФ.

Беларускі Народны фронт будаваўся для ўзмацнення адзінства нацыі, яе адраджэння, а ў нас зараз то камуністы дрэнныя, то лібералы. Лідары партыі шукаюць саюзаў, якія таксама не могуць стварыць (прыклад — Беларускі незалежніцкі блок). Як кажуць, перашкаджаюць персанальныя моманты. Дык вось такой палітыкі, дзе праблемы персанальныя стаяць вышэй за інтарэсы беларускага народа, мне не трэба».

Каментары77

Цяпер чытаюць

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках8

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ1

УСУ адкінулі расійскія войскі пад Дабраполлем4

Мінулай ноччу гамельчукі віртуальна апынуліся ў Бранскай вобласці

Рыбакоў: Ініцыятарам размовы з Лукашэнкам быў Трамп1

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках8

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць