Меркаванні77

Вам гэта нічога не нагадвае?

Любімы сын Кадафі Сейф уль-Іслам — другі па ўзросце, ад другога шлюбу Муамара Кадафі.

Любімы сын Кадафі Сейф уль-Іслам — другі па ўзросце, ад другога шлюбу Муамара Кадафі. Многае сведчыла, што менавіта яму разлічваў перадаць уладу бацька. Ён выконваў функцыі дыпламатычнага і палітычнага прадстаўніка бацькі. Афіцыйна Сейф уль-Іслам (у перакладзе — Меч Іслама) займае пасаду кіраўніка Асацыяцыі наркакантролю і дабрачыннага фонду. Ён праславіўся сваімі раскошнымі вечарынкамі на дні нараджэння на самых дарагіх еўрапейскіх курортах, з удзелам еўрапейскіх мільярдэраў, у тым ліку Дзерыпаскі.

Акурат Сейф уль-Іслам выступіў з тэлезваротам пасля таго, як стала немагчыма далей замоўчваць пратэсты. Ягоныя аргументы перагукаюцца з тымі, якія беларусы чуюць на БТ.

«Муамар Кадафі краіны не здасць. Ён тут і будзе змагацца да апошняй хвіліны, да апошняга патрона»

«Гэта бандыты і наркаманы».

«За беспарадкамі стаяць замежныя элементы. Туніскія і егіпецкія найміты таксама тут, і пры тым яны ўзброеныя. Яны хочуць расчляніць і падзяліць нашу краіну. Спецслужбы раскрылі шпіёнскую сетку, якая складаецца з грамадзян іншых арабскіх дзяржаў».

«Лівія — не Туніс і не Егіпет. Для Лівіі непрымальны і немагчымы сцэнар рэвалюцый».

«Кадафі — не Мубарак і не Бэн Алі, класічныя тыраны. Ён — народны лідар».

«У выпадку працягу пратэстаў краіна пагрузіцца ў крывавую грамадзянскую вайну».

«У нас будзе новы сцяг і гімн. Але ў нас не будзе нафты, і хлеба таксама не будзе. Цяпер мы смуткуем па 200 загінулых, а будзем смуткаваць па ста тысячах».

* * *

У 2008 годзе Сейф уль-Іслам Кадафі абараніў доктарскую дысертацыю ў Лонданскай школе эканомікі на тэму «Роля грамадзянскай супольнасці ў дэмакратызацыі міжнародных інстытутаў: ад «мяккай сілы» да калектыўнага прыняцця рашэнняў?»

Другі сын Кадафі Мутасім працуе «каардынатарам сілавых структур», дарадцам па нацыянальнай бяспецы. Трэці, Хаміс, узначальвае брыгаду тыпу беларускага СОБРа. Усяго ў Кадафі 8 сваіх дзяцей, у тым ліку 7 сыноў, і двое прыёмных дзяцей.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады12

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перажывае самы зацяжны крызіс за пасляваенны час14

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана3

З Каардынацыйнай рады збегла нават Вольга Карпушонак14

Чым цяпер займаецца Надзея Каткавец18

Стала вядома, што адбываецца з расійскімі палоннымі адразу пасля абмену8

У Пакроўску ўжо каля 200 расійскіх вайскоўцаў3

Названыя імёны сямі пісьменнікаў, чые скульптуры паставяць каля Нацыянальнай бібліятэкі13

«Не гаварыць лішніх фраз». Каб пазбегнуць чэргаў на АЗС, касірам змянілі скрыпты продажаў9

Пракурорка Парыжа раскрытыкавала ўцечку інфармацыі наконт затрымання падазраваных, што абрабавалі Луўр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады12

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць