Улада1616

Лукашэнка: усе тэлефоны Халіп праслухоўваліся

У часе інтэрв’ю рэдактарам расійскіх СМІ 18 сакавіка Аляксандр Лукашэнка назваў правакацыяй паводзіны журналісткі «Новой газеты» Ірыны Халіп, якая нароўні з мужам, кандыдатам на выбарах прэзідэнта-2010 Андрэем Саннікавым, з’яўляецца абвінавачанай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года.

Па словах Лукашэнкі, асновай дзейнасці СМІ павінна быць «аб’ектыўнасць, праўдзівасць».

«Вось гэтага не хапае, у вас на RTVi у тым ліку, я нават гэтыя гляджу каналы, — сказаў ён. — 19 снежня. Адбыліся падзеі. Вось што там дзеецца, амаль даслоўна, вось вы можаце з гэтага зразумець і адчуць. Вось глядзіце, Ірыну Халіп затрымалі, арыштавалі, яе білі, вось момант затрыманьня. І нібыта па тэлефоне яна — адгэтуль яны даюць гэта ў эфір — звоніць. Вось мяне там — такі лямант — мяне тут затрымалі, мяне б’юць, вось па пысе б’юць, ідзіце».

«Кантралююцца ўсе тэлефоны яе, а там, у гэты момант, седзячы ў машыне, ніхто яе не збіваў, яна тэлефануе ў гэты самы… я не ведаю каму, але гэта запісваецца ўсё. Гэта звычайная правакацыя. Тэлефануе, і вось лямант і іншае. Усё, „пі-пі-пі“. Праз некалькі секунд па гэтым жа тэлефоне: мама, ты паглядзі, там вось дзіця, паглядзі, каб было як накарміць і іншае. Літаральна праз секунду. Ну, трэба сказаць, прыгожа зрабілі. Немы крык, жанчыну б’юць, крыўдзяць. Хто там, у Расіі, слухаючы ў гэта імгненне гэты канал, думае, што гэта не так?» — заявіў Лукашэнка.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова11

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту6

Масква афіцыйна прызнала Ісламскі Эмірат Афганістан3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова11

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць