Грамадства22

"Існуючая сытуацыя прадыктавала"

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча

Існуючая сітуацыя прадыктавала мне зьвярнуцца да вас з просьбай маліцца ў інтэнцыі сьвятароў і сясьцёр-законьніц, якія працуюць у нашай Дыяцэзіі. Гэта было выклікана адмовай з боку прадстаўнікоў дзяржаўнай улады даць дазвол на працу для сямі сьвятароў і пяці законных сясьцёр з Польшчы у 2007 годзе.

Дзякую вам за сьведчаньне малітоўнага адзінства і дзейснага клопату пра вашых пастыраў. Аднак надалей патрэбная падтрымка з вашага боку, асабліва ў бягучы момант, памятаючы пра тое, што мы складаем адно ў Хрысьце.

Я зьвяртаюся да вас у сувязі зь лістом, атрыманым 2 сьнежня з Савету Міністраў. Ліст гэты падпісаны Леанідам Паўлавічам Гулякам, упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, і зьяўляецца адказам на просьбу тысяч вернікаў, якія зьвярнуліся да ўладаў з просьбай перагледзець рашэньне адносна рэгістрацыі сьвятароў і законных сясьцёр з Польшчы, якія працуюць у нашай Дыяцэзіі. Як Біскуп Гарадзенскай Дыяцэзіі і Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, я некалькі разоў асабіста зьвяртаўся да ўладаў з просьбай адклікаць рашэньне.

Двойчы езьдзіў у Менск і разам зь біскупам Антоніем Дзям’янкам і біскупам Уладзіславам Блінам размаўляў на гэтую тэму з упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў.

Да сёньняшняга дня -- 5 сьнежня -- чакаю адказу на ліст, скіраваны мною ў Адміністрацыю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі. Нягледзячы на ўсе нашыя намаганьні атрымаць станоўчы адказ на просьбу, Камітэт у справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў пакінуў сваё рашэньне ў сіле: да канца сьнежня сьвятары і законныя сёстры, якія не атрымалі дазволу на рэгістрацыю, павінны будуць пакінуць месца сваёй працы і выехаць зь Беларусі. У тым жа лісьце Савет Міністраў, цытуючы закон Рэспублікі Беларусі, прапануе мне як біскупу, адказнаму за Гарадзенскую Дыяцэзію, магчымасьць запрашаць іншых сьвятароў з Польшчы. У сувязі з такім рашэньнем і прапановай я выказваю свой смутак і пратэст.

Улада ў Касьцёле, згодна з правам Усеагульнага Касьцёлу, належыць біскупу. Заканадаўства нашай краіны таксама пакідае дыяцэзіяльнаму біскупу свабоду выбару пры запрашэньні на працу грамадзянаў іншых краін.

Таму зьнешняе ўмяшаньне ў правамоцную дзейнасьць дыяцэзіяльнага біскупа зьяўляецца парушэньнем права і парушэньнем свабоды Касьцёлу. Яшчэ ў чэрвені я падаў уладам сьпіс сьвятароў і законных сясьцёр, якія застануцца працаваць у нашай Дыяцэзіі ў 2007 годзе і гэтым выказаў усім ім свой пастырскі давер. Ня бачу прычыны, на якой належала б гэты давер адклікаць. Сьвятарам і сёстрам, якім адмовілі ў праве на працу, улады таксама не паведамілі прычынаў адмовы, якія б супярэчылі заканадаўству нашай краіны.

Я прашу ўсіх Вас, Шаноўныя Сьвятары, законныя Сёстры і Ўзьлюбленыя Дыяцэзіяне, працягваць маліцца. Таксама прашу вас, каб сваю малітоўную салідарнасьць з вашым біскупам, сьвятарамі і законнымі сёстрамі вы пашырылі для станоўчага вырашэньня справы будоўлі касьцёлаў у новых мікрараёнах нашых гарадоў. Свабода Касьцёлу мае свае карані ў збаўчай місіі Езуса Хрыста, а ў заканадаўстве замацавана з погляду на непазбыўнае права людзкой асобы.

Мы ня можам занядбаць місію, даручаную Касьцёлу. Мы жывём таксама ў краіне, якая гарантуе свабоду асобы і ня трацім надзеі, што яна будзе шанавацца.

3 малітвай і пастырскім бласлаўленнем

Аляксандр Кашкевіч, Гарадзенскі Біскуп

?

Глядзі яшчэ:

Біскуп Кашкевіч рэзка крытыкуе беларускія ўлады

Каментары2

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця34

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця34

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць