Эканоміка11

«Белнафтахім» апраўдваецца за падвышэнне цэнаў на паліва

Павышэньне коштаў паліва на ўнутраным рынку Беларусі абумоўленае падаражэньнем сыравіны і дысбалянсам коштаў з суседнімі краінамі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 8 красавіка прэсавым рэлізе канцэрну «Белнафтахім».

«Цяпер ва ўмовах імклівага росту кошту вуглевадароднай сыравіны на ўсясьветных рынках адзначаецца хуткае павышэньне цэнаў на нафтапрадукты ў сумежных зь Беларусьсю дзяржавах. Дысбалянс цэнаў спрыяе пастаяннаму вывазу нафтапрадуктаў у суседнія краіны», — адзначаецца ў заяве канцэрну.

Перавышэньне цэнаў на нафтапрадукты ў дзяржавах Балтыі і Польшчы над цэнамі ў Беларусі па асобных відах на сярэдзіну сакавіка складала больш як 90%, ва Ўкраіне — ад 7 да 20%.

«Улічваючы ўсе згаданыя акалічнасьці, канцэрн „Белнафтахім“ вымушаны рабіць захады для выраўноўваньня дысбалянсу цэнаў і павышэньня эфэктыўнасьці дзейнасьці НПЗ пры рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку. У адпаведнасьці з сытуацыяй прымаецца рашэньне пра зьмяненьне цэнаў на нафтапрадукты», — падкрэсьліваецца ў канцэрне.

3 сакавіка цэны на паліва вырасьлі на 4,5–10%.

14 сакавіка на 18,9% падаражэў бэнзін маркі «Нармаль-80».

31 сакавіка цэны палівы падвысіліся на 10%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску санслужба закрыла краму з-за відэа ў сеціве

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?3

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа46

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»30

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць