Грамадства

Лукашэнка: Перамовы былі доўгімі і складанымі

Беларускі кіраўнік заявіў, што перамовы былі «доўгімі і складанымі», і што ўрэшце ўдалося «знайсьці тую нітку, за якую зможам учапіцца».

Сёньня ў Крамлі прайшла сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, а таксама паседжаньне Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы. У цэнтры ўвагі – кошты на пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў у Беларусь.

Сустрэча У.Пуціна і А.Лукашэнкі сам-насам доўжылася каля трох гадзін. У парадку паседжаньня не было праекту Канстытуцыйнага акту і пытаньня аб саюзнай валюце, як і пытаньняў, зьвязаных з коштам расейскага газу і нафты, якая будзе пастаўляцца ў Беларусь у 2007 годзе. Аднак менавіта гэтыя тэмы дамінавалі падчас размовы Пуціна і Лукашэнкі, пасьля якой беларускі кіраўнік заявіў, што перамовы былі «доўгімі і складанымі», і што ўрэшце ўдалося «знайсьці тую нітку, за якую зможам учапіцца».

«Думаю, што ў бліжэйшы час мы зможам зьняць вельмі многія пытаньні, якія сталі цяжкімі для нас, не хваравітымі, але цяжкімі»,– сказаў А.Лукашэнка. Да гэтых пытаньняў ён аднёс праект Канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы, адзіную валюту і «шэраг іншых пытаньняў, пра якія шмат пішуць і гавораць».

Фота vsluh.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім11

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі8

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім11

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць