Музыка88

«Кальян» вярнуўся з «Антыпазітывам»

Легендарны гарадзенскі гурт выпусціў новы альбом.

З медыйнага небыцця вяртаецца чарговы паўлегендарны гарадзенскі гурт. З абноўленым складам, абноўленым гукам і, хто ведае, ці не абноўленымі слухачамі.

Першы раз такое здарылася: аўтар — у гэтым выпадку лідар гурта «Кальян» Алесь «Міхалыч» Дзянісаў — сам звярнуўся да мяне з просьбай не тое каб рэцэнзаваць новы альбом, а даслоўна «залажаць» яго. Сумна, але я не ў стане нічога такога зрабіць, бо кружэлка «Антыпазітыў» цалкам прыстойная, яе нават можна некалькі разоў паслухаць. І неяк заўважыць, што потым падпяваеш пад носам цікавейшыя матывы.

Адназначна гук змяніўся у кірунку большай жорсткасці і агульнай брутальнасці. Калі ранейшыя запісы «Кальяна» можна было смела называць менавіта беларускім па каларыце панкам, а некаторыя нават асмельваліся казаць пра «фолк-панк», то цяпер тое ўжо не пройдзе. Гурт сышоў да больш шчыльнага, стандартнага хардкорнага гуку, нейкага суцэльнага олдскулу, што вельмі ў духу нашага гораду — у нас за моднымі тэндэнцыямі не сочаць.

Пры ўсім гэтым, у «Антыпазітыве», у адрозненне ад апошніх запісаў таго самага «Дэвіэйшн», не проста ёсць музыка, а ёсць нават неблагая музыка. Істотную ролю тут граюць неблагія вакальныя здольнасці Дзянісава, якія чамусці не заўсёды лічацца абавязковымі ў такога гатунку музыцы. Тут усё даволі прыстойна, большасць песен меладычная — гэта не тупое рубілава, як часта бывае ў гуртоў гэтай ідэйнай арыэнтацыі. Ёсць некалькі цікавых гітарных пройгрышаў.

Канешне, якасць запісу пакідае жадаць лепшага, але жанр не прымушае пра гэта клапаціцца. Сярод песень асабліва хочацца адзначыць рытмічную «На выбары», распеўную «Не забываецца…», і арыгінальна аранжаваную «Ісус Бабос». Ну і зусім ужо сцёбная «Коля», пад якую так і хочацца пачаць насіцца па ўсім пакоі, закідваючы ногі вышэй галавы.

Дарэчы, «Кальян» на працягу ўсіх год існавання застаецца не толькі пазнавальным у плане гуку, але і верным сабе і тое выклікае рэспект. Змест песен больш чым традыцыйны: палітыка, дыктатура, лёс народа, пацыфізм і анархізм, цынізм і кансумпцыянізм, а нават правы жывёлаў. Ідэалагічная платформа вытрыманая на пяць з плюсам!

Дык што маем у выніку? Моцнае вяртанне ў плэеры гурта з доўгай (15 год!) і багатай гісторыяй. Гурта, які шмат зрабіў дзеля іміджу Гародні ў нефармальных колах. Іншая справа — ці тое камусці сёння трэба і цікава? Пэўная манатонносць музычнай і тэкставай часткі відавочная. Гэта заўсёды абмяжоўвае аўдыторыі, але не думаю, што «Кальян» імкнецца падабацца ўсім. Зрэшты, шчырых прыхільнікаў у гурта вельмі шмат. Толькі сярод іх мяне няма.

Запампаваць новы альбом «Кальяну» можна на афіцыйным сайце гурту.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць