Усяго патроху88

Салаўі не спяшаюцца спяваць у Беларусі

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) перанесла акцыю «Салаўіныя вечары» з 14 мая на 21 мая.

Як растлумачыў БелаПАН спецыяліст па экалагічнай адукацыі арганізацыі Руслан Шайкін, гэта «звязана з тым, што салаўі прыляцелі пазней, чым у мінулыя гады, і спяваюць неахвотна». Апрача таго, эколаг не выключыў, што колькасць гэтых птушак у горадзе значна зменшылася.

Шайкін паведаміў, што прычынай больш позняга прылёту салаўёў у Беларусь, магчыма, з’яўляецца пахаладанне ў пачатку мая. «За апошняе дзесяцігоддзе гэта, хутчэй за ўсё, самы позні прылёт салаўёў у краіну», — сказаў ён. Паводле звестак арнітолагаў, у 80-х гадах салаўі прыляталі таксама ў першай дэкадзе мая. Затым на працягу многіх гадоў першых салаўёў можна было пачуць значна раней — у канцы красавіка і пачатку мая.

Падчас акцыі АПБ арганізуе назіральныя пляцоўкі, на якіх усе ахвотныя змогуць паслухаць салаўёў і па магчымасці паназіраць за імі.

Пляцоўкі будуць працаваць 21 мая ў Цэнтральным батанічным садзе і Мінскім заапарку.

Апрача знаёмства з салаўём, аматары прыроды змогуць пагутарыць са спецыялістамі АПБ, арнітолагамі і валанцёрамі. З дапамогай бінокляў і падзорных труб можна будзе паназіраць і за іншымі відамі птушак.

У Мінску акцыя праходзіць пры падтрымцы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.

Вынікам «салаўіных вечароў» у Мінску будзе распрацоўка «салаўінай карты».

Паўдзельнічаць у яе складанні можа кожны ахвотны жадаючы. Для гэтага неабходна, пачуўшы выпадкова ці ўбачыўшы салаўя, пазваніць у АПБ і паведаміць пра месцазнаходжанне пеўчай птушкі па тэлефонах: 8 017 263 06 13, 8 017 263 01 30, velcom 8 029 101 68 87, МТС 8 029 223 06 13 або адправіць SMS-паведамленне на кароткі нумар 0841. Усе, хто адправіць SMS, змогуць скачаць рэалтон з песняй салаўя. На падставе атрыманых звестак будзе складзена «Салаўіная карта Мінска — 2011».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску занепакоіліся адтокам дактароў з паліклінік і бальніц7

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі3

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні2

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць