Эканоміка

У Мінску падпісанае пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС

Пагадненне аб выдзяленні Беларусі фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС падпісанае 9 чэрвеня ў Мінску.

Ад беларускага боку пагадненне падпісаў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, ад Еўразійскага банка развіцця — намеснік старшыні праўлення — кіраўнічы дырэктар па забеспячэнні дзейнасці Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Сяргей Шаталаў.

Рашэнне пра выдзяленне Беларусі крэдыту было прынятае 4 чэрвеня ў Кіеве на пасяджэнні міністраў фінансаў краін — удзельніц ЕўрАзЭС.

Агульны аб’ём крэдыту складзе 3 млрд. долараў ЗША, а паступленне сродкаў будзе ажыццяўляцца траншамі на працягу трох гадоў (2011–2013 гады).
Сума крэдыту сёлета складзе 1,24 млрд. долараў. Астатняя сума будзе выдзяляцца роўнымі траншамі двойчы на год на працягу наступных двух (2012–2013) гадоў.

Паводле інфармацыі Мінфіна Беларусі, крэдыт даецца на 10 гадоў з мараторыем на пагашэнне асноўнага доўгу тры гады. Плацяжы па крэдыце не павінны перавысіць 4,9% гадавых. Умовы выдзялення крэдыту ў максімальнай ступені адпавядаюць стандартным падыходам міжнародных фінансавых арганізацый пры рэалізацыі стабілізацыйных праграм.

Сродкі крэдыту будуць выкарыстаныя на папаўненне міжнародных рэзервовых актываў і фінансаванне дэфіцыту плацежнага балансу Рэспублікі Беларусь.

Як паведамлялася раней, першы транш крэдыту ў 800 млн. долараў павінен быць пералічаны ў бліжэйшыя два тыдні, пасля ўваходжання ў сілу пагаднення аб выдзяленні пазыкі.

Другі і наступныя траншы, кожны ў памеры 440 млн. долараў, будуць пералічвацца Беларусі па меры выканання ўзгодненых захадаў праграмы стабілізацыі плацежнага балансу і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, распрацаванай урадам краіны.

Пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў 9 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што адной з умоў выдзялення Беларусі гэтага крэдыту было «спыненне эмісійнага напаўнення эканомікі пустымі грашыма».

Паводле яго слоў, умовы давання крэдыту складаюцца з 15 пунктаў. Апрача спынення «шалёнай эмісіі» ўмовай выдзялення сродкаў было скарачэнне дзяржаўных расходаў, дэфіцыту бюджэту, выхад на адзіны рыначны курс беларускага рубля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запускаюць новы аўтобусны маршрут1

Хорар пра беларускі суд пакажуць на міжнародным фестывалі1

Лявончык пракаментаваў абвінавачанні Сяргея Ціханоўскага, што ён не хоча плаціць за відэа з Мельнікавай8

Пагоня людзей у амуніцыі за хлопцам у Мінску трапіла на ВІДЭА. Яна стала прычынай аварыі6

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі11

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА3

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць