Паўтара гады таму яго прааперавалі.

Па дадзеных Mash, спявак хварэў на рак лёгкіх, хвароба дала метастазы.
Артыст доўгі час выконваў дыету і быў у добрай фізічнай форме, адмовіўся ад алкаголю. Але шмат курыў — гэта негатыўна адбівалася на яго здароўе, піша выданне.
У апошні час Еўдакімаў, як вынікае з яго інстаграма, шмат вандраваў па Еўропе. У Расіі забаранілі яго канцэрты праз крытыку расійскіх уладаў за агрэсію супраць Украіны, якую спявак асудзіў яшчэ падчас акупацыі Крыма.
Па інфармацыі Mash, спявак памёр у Мінску. Дзе Еўдакімаў будзе пахаваны, пакуль не вядома.
Каментары