Улада22

Вайсковая пракуратура наведае ў турме Саннікава і Атрошчанкава

Сёння ў пракуратуры дапыталі праваабаронцу Алену Танкачову.

Жонку палітвязня Аляксандра Атрошчанкава Дар’ю Корсак ваенная пракуратура 10 чэрвеня не апытала па катаваннях у СІЗА КДБ. «Яны адмовілі мне ў прысутнасці прадстаўніка», — паведаміла «Беларускаму партызану» Дар’я Корсак. Дар’я прыйшла ў ваенную пракуратуру разам з праваабаронцай Аленай Танкачовай.

Дар’я Корсак пойдзе ў пракуратуру на наступным тыдні з адвакатам, а вось Алену Танкачову апыталі сёння. «Танкачова дала тлумачэнні. Яна прыйшла са мной, ёй сказалі, што калі ёсць што сказаць па справе, хай гаворыць асобна. Яна і нагаварыла», — паведаміла Д. Корсак.

«Яна бачыла ў Празе Міхалевіча; была на судзе ў Саннікава, калі той рабіў заяву аб катаваннях. Яны таксама збіраюцца ехаць і апытваць Атрошчанкава ў калоніі і Саннікава ў СІЗА», — паведаміла жанчына.

2 сакавіка 2011 г. Атрошчанкаў быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў так званых «масавых беспарадках» і асуджаны да 4-х год пазбаўлення волі з адбываннем у выпраўленчай установе ўзмоцненага рэжыму. 5 красавіка калегія Мінскага гарадскога суда пакінула без змены прысуд Аляксандру Атрошчанкаву.

На судзе А. Атрошчанкаў пацвердзіў інфармацыю аб прымяненні катаванняў у СІЗА КДБ. 4 сакавіка Дар’я Корсак накіравала генеральнаму пракурору «Заяву аб прымяненні катаванняў і жорсткім, нялюдскім і прыніжаючым чалавечую годнасць абыходжанні ў СІЗА КДБ».

«З 20 снежня 2010 года па гэты дзень, мой муж, Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў, знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Такім чынам, перыяд часу, апісаны Міхалевічам, прыйшоўся і на ўтрыманне майго мужа.

1 сакавіка 2011 на судовым працэсе, у мяне была кароткая магчымасць перагаварыць з мужам, і ён пацвердзіў, што гэтак жа падвяргаецца катаванням і жорсткаму бесчалавечнаму абыходжанню ў СІЗА КДБ.

Больш падрабязную інфармацыю я даведалася пасля вынясення Аляксандру прысуду 2 сакавіка 2011 года. Яму ўдалося паведаміць, што яго так жа прымушаюць распранацца, ставяць у такім выглядзе „на расцяжку“ на працяглы час, што дастаўляе яму моцныя фізічныя пакуты, больш таго, у распранутым выглядзе яго прымушаюць рабіць фізічныя практыкаванні, ён не паспеў паведаміць да чаго прыводзіць адмова падпарадкоўвацца такога роду загадам, але ён даў зразумець, што санкцыі за невыкананне такога роду зневажальных і хваравітых дзеянняў могуць быць самымі жорсткімі. Гэтак жа мне стала вядома, што тыя ж асобы ў масках неаднаразова праводзілі балючыя маніпуляцыі з кайданкамі ў адносінах да майго мужа.

Акрамя гэтага, першы час, Атрошчанкаву прыходзілася знаходзіцца ў СІЗА КДБ без спецыяльнага спальнага месца і да гэтага часу ён знаходзіцца ў камеры без спецыяльна абсталяванага санітарнага вузла, што гэтак жа лічу жорсткім і бесчалавечным і зневажаючым чалавечую годнасць абыходжаннем».

Дар’я Корсак прасіла «тэрмінова правесці праверку выкладзеных фактаў, а таксама апытаць майго мужа, і асобаў, якія ўтрымоўваліся з ім у адных камерах у прыватным парадку, і спосабам, які мог бы выключыць ціск з боку адміністрацыі СІЗА КДБ і далейшыя рэпрэсіі супраць іх; прыняць меры пракурорскага рэагавання; паведаміць аб выніках праверкі ва ўстаноўленыя законам тэрміны».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома4

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

Як ужываць персікі з максімальнай карысцю?1

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт6

У Літве стабальнікаў прэміруюць немалымі грашыма. А іх настаўнікаў — яшчэ большымі. Але сёлета сістэма ледзь не зламалася2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома4

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць