Улада4848

Праляскоўскі: Людзі гатовы зацягнуць паясы і вераць уладзе

«Людзі ведаюць, што ўлада пад кіраўніцтвам прэзідэнта ўсё, што абяцае, выканае».

Чыноўнікам неабходна больш сустракацца з працоўнымі калектывамі і выступаць у прэсе. Такое меркаванне журналістам 13 чэрвеня выказаў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі пасля сустрэчы з рабочымі ў ААТ «КІМ» у Віцебску.

На думку Алега Праляскоўскага, што сфарміравалася ў ходзе шматлікіх паездак па краіне і сустрэч з насельніцтвам, незалежнасць Беларусі людзі ставяць вышэй за ўсё. «Самае галоўнае — людзі разумеюць, што мы пабудавалі краіну.

Яны гатовы зацягнуць паясы, але Беларусь будзе», — перакананы ён.

Разам з тым у час сустрэч гучыць справядлівая крытыка ў адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў і чыноўнікаў аб нясвоечасовым і недакладным выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы.

«Калі б мы ўсе дакладна і ў тэрмін выконвалі ўстаноўкі прэзідэнта, нам цяпер было б лягчэй»,
 — канстатаваў Алег Праляскоўскі. Гэта датычыцца ў першую чаргу рэалізацыі праграм імпартазамяшчэння, укаранення мясцовых відаў паліва.

«Людзі ведаюць, што ўлада пад кіраўніцтвам прэзідэнта ўсё, што абяцае, выканае. Гэта ўлада павінна ісці і расказваць: са старонак газет, з экранаў тэлевізараў, па радыё. Людзі павінны разумець сутнасць таго, што робіць дзяржава», — перакананы міністр інфармацыі. Нягледзячы на неабходнасць скарачэння дзяржаўных праграм, дзяржава як была сацыяльна арыентаванай, такой і застанецца. «У аснове як быў чалавек, так і будзе. Той лозунг, з якім выходзіў прэзідэнт на выбары, «Мы разам», цяпер набывае двайное значэнне. Толькі разам мы выйдзем з існуючай сітуацыі больш моцныя і з’яднаныя», — падкрэсліў Алег Праляскоўскі

Каментары48

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі адкрылі помнік «Матаролу»10

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»5

Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

Аляксандр Кныровіч выйшаў з Каардынацыйнай рады29

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць