Грамадства11

Большасць затрыманых 6 ліпеня ўдзельнікаў акцыі пратэсту пакараныя арыштамі

Паводле звестак праваабаронцаў, у Мінску асуджаныя 119 удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня. Усяго ў сталіцы было затрымана прыкладна 190 чалавек.

Асуджаныя пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі на тэрмін ад 5 да 15 сутак і штрафамі ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Астатні затрыманыя былі адпушчаныя без санкцый. Звестак пра асуджаных па рэгіёнах у праваабаронцаў пакуль няма.

Раней паведамлялася, што падчас акцыі маўклівага пратэсту вечарам 6 ліпеня ў розных гарадах Беларусі было затрымана каля 400 чалавек. Гэта — звесткі праваабаронцаў. Афіцыйная інфармацыя па затрыманых так і не была абнародавана.

Усяго з 8 чэрвеня за час правядзення акцый маўклівага пратэсу, арганізаваных інтэрнэт-супольнасцю «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», у Беларусі было затрымана каля 1.730 чалавек, у тым ліку 77 журналістаў. Паводле звестак РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», 15 чэрвеня было затрымана дзевяць работнікаў СМІ, 22 чэрвеня — восем, 29 чэрвеня — 12, 3 ліпеня — 20. Найбольшая колькасць журналістаў — 28 чалавек — затрымана падчас апошняй акцыі, 6 ліпеня.

Арганізатары акцый маўклівага пратэсту заяўляюць аб намеры працягваць іх, нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўлад.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Усе навіны →
Усе навіны

Якія купюры найчасцей падробліваюць у Беларусі1

У Расіі адкрылі помнік «Матаролу»10

Пуцін пахваліўся выпрабаваннямі ракеты «з неабмежаванай далёкасцю»5

Трамп адказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

Аляксандр Кныровіч выйшаў з Каардынацыйнай рады29

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю6

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі12

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць