Эканоміка44

Украінскі алігарх купіў акцыі Гомельскага вагонарамонтнага завода

Былы калега кіраўніка Нацбанка Беларусі Пятра Пракаповіча, украінскі банкір і інвестар Сяргей Цігіпка, стане саўладальнікам Гомельскага вагонарамонтнага завода.

Некалькі гадоў былы міністр эканомікі і кіраўнік Нацбанка Украіны спрабаваў адкрыць у Беларусі банк, але адмовіўся ад гэтага праекту. Цяпер адно з прадпрыемстваў, якое ўваходзіць у яго фінансава-прамысловую групу ТАС — Крукоўскі вагонабудаўнічы завод, — стане сузаснавальнікам СП на базе завода ў Гомелі.

Згодна з указам прэзідэнта да канца года там будзе створанае ЗАТ «Гомельскі вагонарамонтны завод». З беларускага боку яго заснавальнікам стане дзяржаўны Гомельскі вагонарамонтны завод (ён унясе ў статутны фонд маёмасць на суму 40,428 млрд рублёў). КВБЗ у сваю чаргу аплаціць сваю долю грашыма ў аб’ёме 7,267 млрд рублёў. Акцыі на суму 40,428 млрд рублёў пяройдуць у кіраванне Беларускай чыгункі.

Супрацоўніцтва паміж двума прадпрыемствамі пачалося ў 2008 годзе, калі было заключанае пагадненне аб сумесным будаўніцтве 125 вагонаў на працягу 5 гадоў. Украінцы ў яго рамках пастаўлялі ў Гомель камплектавальныя для зборкі чыгуначных пасажырскіх вагонаў. Ужо тады ўладальнікі КВБЗ заявілі аб сваіх намерах удзельнічаць у прыватызацыі Гомельскага вагонарамонтнага завода.

Акрамя Цігіпка акцыянерамі КВБЗ, які з’яўляецца найбуйнейшым у СНД вытворцам пасажырскіх і грузавых вагонаў, з’яўляецца група «Прыват». Яе ўладальнікі — украінскія мільярдэры Ігар Каламойскі і Генадзь Багалюбаў.

Нагадаем, што яшчэ адзін буйны праект, звязаны з транспартным машынабудаваннем, рэалізуе ў Асіповічах расійскі бізнэсовец Міхаіл Рабіновіч. Ён з’яўляецца ўладальнікам кантрольнага пакета СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод». Гэты праект фінансуецца у тым ліку і за кошт сродкаў Еўразійскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку2

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм9

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку10

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку2

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць