Усяго патроху11

У Беларусі адзначаны выпадкі завозу адзёру з еўрапейскіх краін

Як паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя, гэта пацверджана вынікамі генатыпавання вірусаў адзёру (кори), выдзеленых ад хворых.

У цэлым жа «сітуацыя па адзёру застаецца стабільнай».

Верагоднасць інфікавання грамадзян Беларусі, якія не маюць імунітэту да адзёру, падчас замежных паездак і завозу гэтай інфекцыі на тэрыторыю краіны значна ўзрасла ў сувязі з эпідэмічным распаўсюджаннем адзёру ў Еўропе, зазначае Міністэрства аховы здароўя. У сувязі з гэтым медыкі рэкамендуюць двухразовую імунізацыю перад паездкай у еўрапейскі рэгіён асобам, якія не хварэлі на адзёр, не прышчэплены супраць адзёру або маюць толькі адну прышчэпку.

Міністэрства аховы здароўя таксама інфармуе, што ў 38 краінах Еўропы зарэгістравана больш як 21 тысяча выпадкаў захворвання на адзёр. Больш за 90% выпадкаў прыпадаюць на дзевяць краін: Францыю (больш за 12,6 тыс.), Іспанію (больш за 2,2 тыс.), Румынію (больш за 1,6 тыс.), Італію (1,5 тыс.), Германію (амаль 1,2 тыс.), Швейцарыю (589 выпадкаў), Злучанае Каралеўства (550), Бельгію (382), Узбекістан. Найбольшая колькасць захварэлых адзначана сярод дзяцей да чатырох гадоў і маладых людзей 15–29 гадоў. Большасць захварэлых не былі двухразова вакцынаваны супраць адзёру. Медыкі лічаць, што ўспышкі захворвання ў краінах еўрапейскага рэгіёну звязаны з цыркуляваннем вірусу генатыпу D4 (у Бельгіі, Балгарыі, Францыі, Сербіі), B3 (у Іспаніі) і D9 (у Турцыі).

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты расказалі, дзе беларусы адпачываюць гэтым неспакойным летам2

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша54

«Верылі ў Трампа-міратворца». Удар Ізраіля па Іране заспеў Крэмль знянацку4

Альтэрнатыва «Купалінцы» — Анастасія Рыдлеўская і гурт Nochy выпусцілі песню пра купальскую ноч

Пуцін заявіў, што «не дамагаецца капітуляцыі з боку Украіны»5

Навуковец патлумачыў, чаму Мінск сёлета так зарос травой7

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку2

Ансамбль «Песняры» будзе выпускаць пад сваім брэндам гарэлку4

У ізраільскай Хайфе 17 чалавек параненыя пасля іранскага ракетнага ўдару6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю44

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць