Усяго патроху11

Расейскіх алігархаў затрымалі ў Куршэвэлі па «інтымнай справе»

Групу мільярдэраў на чале з саўладальнікам «Інтэрроса» Міхаілам Прохаравым і віцэ‑прэзыдэнтам кампаніі «Нарыльскі нікель» Алегам Байбаковым у аўторак затрымалі францускія паліцыянты, якія праводзілі чарговы рэйд па барацьбе з прастытуцыяй. Прохарава зьвінавацілі ў сутэнэрстве.

Традыцыйны зімовы адпачынак расейскіх алігархаў на фэшэнэбэльным францускім гарналыжным курорце Куршэвель азмрочаны гучным скандалам. Групу мільярдэраў на чале з саўладальнікам «Інтэрроса» Міхаілам Прохаравым і віцэ‑прэзыдэнтам кампаніі «Нарыльскі нікель» Алегам Байбаковым у аўторак затрымалі францускія паліцыянты, якія праводзілі чарговы рэйд па барацьбе з прастытуцыяй. Разам зь імі быў затрыманы памочнік Прохарава Дзьмітры Шатаў, паведаміла радыёстанцыя «Эхо Москвы».

Невядома, якія менавіта прэтэнзі выстаўляе затрыманым паліцыя. Паводле некторых зьвестак, усё, што ім могуць інкрымінаваць францускія ўлады, гэта выкарыстаньне інтымных паслугаў. У такім разе ніякіх юрыдычных пасьледкаў для затрыманых ня будзе, бо паліцэйская апэрацыя скіраваная супраць прастытутак, а ня супраць іх кліентаў.

Паводле другой вэрсіі, у справе расейскіх алігархаў могуць фігураваць наркотыкі й адмываньне грошай. І нарэшце, ёсьць вэрсіі, што некаторыя прастытуткі былі непаўнагадовымі, а таксама, што расейцаў зартымалі ў якасьці сьведкаў па факце сутэнёрства, — пералічае меркаваньне сьведкаў і крыніцаў газэта «Ведомости».

Кампаніі, супрацоўнікі якіх былі затрыманыя, адмаўляюцца камэнтаваць здарэньне альбо заяўляюць, што гэта, найверагодней, непаразуменьне, якое неўзабаве праясьніцца.

У другой палове дня зьявілася інфармацыя, што Прохарава зьвінавацілі ў сутэнэрстве.

Паводле «Газета.Ru»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер3

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць