Грамадства88

Думка грамадскасці не хвалюе

Каля 600 хадайніцтваў аб змяненні меры стрымання Бяляцкаму пад асабістае паручыцельства грамадзян не задаволеныя.

Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў (УДФР) Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску не задаволіла ніводнае з хадайніцтваў аб змяненні меры стрымання ў дачыненні да праваабаронца Алеся Бяляцкага са зняволення пад варту на вызваленне пад асабістае паручыцельства.

Адпаведны адказ атрымала кіраўніцтва РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК), якое цэнтралізавана збірала паручыцельствы.

За вызваленне Бяляцкага было пададзена каля 600 хадайніцтваў беларускіх грамадзян і аўтарытэтных замежных дзеячаў. Як паведаміў кіраўнік юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла, сваю адмову следчы УДФР тлумачыць тым, што «падставаў для змянення гэтай меры стрымання няма».

«Такая матывацыя нас задаволіць не можа, мы не лічым яе законнай. Гэтая пастанова прынята без падставаў і без матывацый рашэння. Крымінальна-працэсуальны кодэкс дакладна рэгламентуе, што меры стрымання могуць прымяняцца толькі ў тым выпадку, калі сабраныя доказы па справе даюць дастатковыя падставы меркаваць, што падазроны або абвінавачваны могуць схавацца ад органаў крымінальнага пераследу або суда, перашкодзіць расследаванню або разгляду справы судом, учыніць грамадска небяспечнае дзеянне, процідзейнічаць выкананню прысуду. Акрамя таго, пры вырашэнні пытанняў аб неабходнасці прымянення меры стрымання павінен улічвацца характар падазрэння або абвінавачання, асоба падазронага або абвінавачванага. У пастанове нічога гэтага няма», — канстатаваў юрыст БХК.

На яго думку, гэта паказвае, што Бяляцкі — «чарговы закладнік улады».

«Яна такім чынам спрабуе прадэманстраваць, што будзе з праваабаронцамі, грамадскімі актывістамі і актывістамі палітычных партый, якія не спыняць сваю дзейнасць»,
 — лічыць Паганяйла.

Нягледзячы на адмову УДФР, калегі Бяляцкага маюць намер працягваць збор хадайніцтваў за яго вызваленне. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Уладзімір Лабковіч, згодна з законам падаваць хадайніцтвы з асабістым паручыцельствам можна да суда. «Мы разглядаем гэтую кампанію не толькі як магчымасць вызваліць Бяляцкага, але і як праяўленне салідарнасці з ім», — падкрэсліў Лабковіч.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску вечарам 4 жніўня. 5 жніўня ў дачыненні да затрыманага абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. 12 жніўня праваабаронцу прад’явілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі рэзананс. Вызвалення праваабаронцы запатрабавалі кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і іншых дзяржаў, міжнародныя праваабарончыя структуры, вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы8

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць4

Беларускі турыст знік на Эльбрусе1

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук7

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

Ізраільская армія заклікала жыхароў Газы эвакуявацца ў «гуманітарную зону»1

Ілля Чарапко-Самахвалаў пакідае «Пятлю прыхільнасці»1

Вячорка: Калі сапраўды будуць вызваленыя 1300—1400 чалавек, гэта будзе вялікая перамога для Белага дома, Трампа і свабоднай Беларусі17

У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах2

Ілан Маск можа стаць першым у гісторыі трыльянерам — Tesla прапанавала рэкордны кантракт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы8

У ЗША заявілі, што могуць абрынуць эканоміку Расіі. Але трэба дапамога Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць