Грамадства2525

«Мне была пастаўлена ўмова простым тэкстам»

Алесь Міхалевіч паведаміў пра падрабязнасці яго вярбоўкі КДБ.

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч у артыкуле, апублікаваным сёння на сайце Naviny.by («Белорусские новости»), расказвае пра некаторыя падрабязнасці яго вярбоўкі Камітэтам дзяржбяспекі.

Нагодай для артыкула стала нядаўняя заява адміністратара сацыяльнай групы «УКантакце» Сяргея Паўлюкевіча аб тым, што супрацоўнікі КДБ спрабавалі яго завербаваць пры дапамозе катаванняў.

«Мне была пастаўлена ўмова простым тэкстам. Мне было прапанавана, што я магу быць вызвалены толькі выключна ў выпадку, калі я стану тайным агентам», — піша Міхалевіч.

«У мяне часта пытаюцца аб тым, што было ў той паперы, якую я падпісаў.

Тэкст гэтай паперы быў прыблізна наступным:
«Я, Міхалевіч Аляксей Анатольевіч, прызнаю, што мяне замежныя грамадзяне выкарыстоўвалі «ўцёмную» для ўчынення антыдзяржаўных спраў супраць Рэспублікі Беларусь, і выказваю добраахвотнае жаданне садзейнічаць органам контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь,
прымаючы аператыўны псеўданім «Гаўрыла», — расказвае Міхалевіч.

Паводле слоў палітыка, рукапісны ўзор тэксту яму быў дадзены загадзя. «Я перапісаў гэта сваёй рукой. Тэкст быў складзены ў адным асобніку. Гэты тэкст быў атрыманы пад фізічным уздзеяннем, пад уздзеяннем здзекаванняў, катаванняў, якія праводзіліся ў дачыненні да мяне», — сцвярджае Міхалевіч.

У лісце, вытрымкі з якога распаўсюдзіў 4 сакавіка КДБ, Міхалевіч пісаў: «Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, я заўсёды ставіўся да Вас з павагай, і Вашы заслугі для незалежнасці Беларусі бясспрэчныя і вельмі вялікія. Падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі я не сказаў нічога дрэннага ні на Ваш адрас, ні на адрас Вашых блізкіх і родных… Я, як былы кандыдат, шчыра шкадую, што адбыўся канфлікт і пацярпела шмат людзей… Прашу Вас асабіста ўзяць пад свой кантроль пытанне пра мой далейшы лёс».

Аднак акрамя гэтага, паведамляе Міхалевіч,

у лісце на імя Лукашэнкі быў яшчэ адзін абзац, які, на яго погляд, павінен быў кампраметаваць яго яшчэ больш.
«Але органы дзяржаўнай бяспекі вырашылі гэты абзац выключыць з тэксту. Там быў прыблізна такі тэкст: «Я вырашыў вылучацца ў кандыдаты не для таго, каб стаць прэзідэнтам, а для таго, каб паказаць Вам і беларускаму грамадству тыя праблемы, якія многія ніжэйшыя кіраўнікі ад Вас утойваюць», — расказвае Міхалевіч.

Паводле яго меркавання, гэты абзац не быў апублікаваны ў сувязі з тым, што супрацоўнікі КДБ успрынялі яго на свой адрас «і, магчыма, таму, што яны таксама ўтойваюць пэўныя рэчы ад прэзідэнта Лукашэнкі».

Нагадаем, 4 сакавіка КДБ абверг заяву Міхалевіча аб вярбоўцы і катаваннях у СІЗА.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску завяршылі рэканструкцыю школы 1936 года ВІДЭА3

З'явіўся новы штодзённы аўтобусны рэйс у Вільню1

Ужо 23 чалавекі выслалі з Польшчы праз канцэрт Макса Каржа8

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць