Усяго патроху1212

5 гадоў Windows у клетачку

У Пермскім краі Расеі трывае суд над дырэктарам сельскай школы. Аляксандар Паносаў абвінавачваецца ў выкарыстаньні неліцэнзійных кампутарных праграм і ў тым, што нанёс кампаніі «Майкрасофт» шкоду на 266 тысяч 596 расейскіх рублёў (каля 10 тысяч даляраў). На дырэктара заведзеная крымінальная справа, яму пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да пяці гадоў.

У Пермскім краі Расеі трывае суд над дырэктарам сельскай школы. Аляксандар Паносаў абвінавачваецца ў выкарыстаньні неліцэнзійных кампутарных праграм і ў тым, што нанёс кампаніі «Майкрасофт» шкоду на 266 тысяч 596 расейскіх рублёў (каля 10 тысяч даляраў). На дырэктара заведзеная крымінальная справа, яму пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да пяці гадоў.

Кампутары з усталяваным на іх праграмным забесьпячэньнем прывезьлі ў школу пасёлка Сепыч, які месьціцца ў 180 кілямэтрах ад Пярмі, у жніўні 2005‑га, а ў траўні 2006‑га туды прыйшлі прадстаўнікі пракуратуры і добрасумленна перапісалі ў пратакол ярлыкі з працоўнага стала кампутара. Пасьля яны аб’явілі дырэктару, што на кампутарах усталяваныя неліцэнзійныя праграмы, і карыстацца імі нельга.

Кіраўнік Верашчагінскага раёну, у які ўваходзіць Сепыч, Юры Старкоў, шчыра прызнае, што пірацкія праграмы стаяць практычна на ўсіх школьных кампутарах, а грошай на ліцэнзійныя — няма нават у адміністрацыі раёну, дзе таксама карыстаюцца дыскамі, купленымі па 150 рублёў на мясцовым кірмашы.

Дырэктар, вядома, ні ў чым не вінаваты, але гэта сапсуе справаздачнасьць

Новае абсталяваньне паступае ў школы па рэгіянальных і фэдэральных праграмах, але міністэрства адукацыі Пермскага краю не сьпяшаецца ўмешвацца ў справу. Як заявіў супрацоўнік міністэрства, які пажадаў застацца невядомым, «дырэктар, вядома, ні ў чым не вінаваты, але калі мы гэта прызнаем, то мусім будзем таксама прызнаць, што такая праблема ёсьць у кожнай школе. А гэта сапсуе справаздачнасьць па інфарматызацыі, за якую з нас вельмі строга спаганяе Масква».

Сьледчыя два разы спрабавалі закрыць справу «дзеля адсутнасьці вінаватай асобы». Аднак, мяркуючы па ўсім, пракуратуры трэба давесьці яе да суду. Як расказаў у гутарцы з карэспандэнтам «Газеты.Ru» пракурор Верашчагінскага раёну Аляксандар Траянаў, пракуратура краю дала неафіцыйны загад правесьці ў кожным раёне некалькі паказальных працэсаў над «піратамі». «Такія працэсы ідуць цяпер па ўсёй краіне, — заявіў спадар Траянаў крыху раней газэце «Пермский обозреватель». — Датрыманьне закону пра аўтарскія правы — неабходная ўмова ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Наш раён таксама ня можа застацца наўзбоч. Паўсюль мусяць быць ліцэнзійныя праграмы!»

У кастрычніку 2006 году Аляксандру Паносаву патэлефанавалі з раённай пракуратуты й паведамілі, што адказваць за неліцэнзійныя праграмы, якія стаялі на кампутарах, давядзецца асабіста яму. Прычым, не па адміністратыўным, а па крымінальным артыкуле.

Першапачаткова шкоду, нанесеную Сепычаўскай сельскай школай карпарацыі «Майкрасофт» пракуратура ацаніла ў 97 тысяч рублёў. Гэтая сума ўкладвалася ў артыкул пра адміністратыўнае правапарушэньне.

Завялі дзьве справы: адну па Windows, а другую — па Office і шчэ прыплюсавалі Outlook Express

«Відаць, з краявога цэнтру прыйшла разнарадка на крыміналку, — разважае Аляксандар Паносаў. — Сума шкоды стала расьці як на дражджах. Па‑першае, завялі дзьве справы: адну па Windows, а другую — па Office. Што само па сабе абсурдна. Але затое падвоілася й сума шкоды. Калі ім усё‑такі не хапіла да «асабліва буйнога памеру» (250 тысяч), яны прыплюсавалі сюды сама праграму Outlook Express, якой мы ўвогуле ніколі не карысталіся».

Адвакаты прапаноўвалі Паносаву заключыць з прадстаўнікамі «Майкрасофту» міравое пагадненьне. Цана пытаньня вагалася ад 60 да 120 тысяч, у залежнасьці ад працэнту, які бралі пасярэднікі. Такіх грошай у дырэктара школы не знайшлося. І справа была перададзеная ў суд. Наступныя слуханьні прызначаныя на 29 студзеня.

Каментары12

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць