Культура1818

А.Троіцкі: Расійскія ўлады не экстрадуюць Міхалка на з'ядзенне лукашэнкаўскаму суду

«З іншага боку, калі Міхалок прыме выклік сістэмы і знойдзе спосаб ёй супрацьстаяць, ён стане народным героем».

Музычны крытык Арцемій Троіцкі лічыць, што лідару гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргею Міхалку, якім у Беларусі зацікавілася пракуратура, лепш не рызыкаваць уласнай свабодай і да пары адседзецца ў Расі. З іншага боку, калі Міхалок прыме выклік сістэмы і знойдзе спосаб ёй супрацьстаяць, ён стане народным героем. Такое меркаванне Троіцкі выказаў у інтэрв’ю «Радаё Свабода».

«Паколькі Сяргей Міхалок у Расіі вельмі папулярны,

я ўпэўнены, што ўсё наша музычнае асяроддзе будзе з ім абсалютна салідарнае», — сказаў Троіцкі.

На яго думку, самы складаны выбар стаіць якраз перад самім Сяргеем: або яму вярнуцца на радзіму ў Беларусь, або застацца ў Расіі. «Калі ён застанецца ў Расіі, канешне ж, яму тут будзе дастаткова камфортна. Я сумняваюся, што нашы ўлады нават пры ўсёй іх значнай амаральнасці і дзержымордавасці вышлюць Міхалка, экстрадуюць яго ў Беларусь на з’ядзенне лукашэнкаўскаму суду», — сказаў музычны крытык.

З іншага боку, прадоўжыў Троіцкі, калі Міхалок застанецца ў Расіі, гэта, канешне, у некаторай ступені будзе азначаць, што ён не пайшоў да канца.

«У гэтым сэнсе быў бы, канешне, адважны ўчынак з боку Міхалка, калі б ён вярнуўся ў Беларусь і даў бы бой Лукашэнку і яго сатрапам на беларускай тэрыторыі. Тады гэта было б, напэўна, падобна на працэс Георгія Дзімітрава ў фашысцкай Германіі»,
 — мяркуе Арцемій Троіцкі.

***

Як паведамлялася раней, Сяргей Міхалок выкліканы ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска. Позва з патрабаваннем з’явіцца на допыт была ўручаная маці музыканта. Сам ён цяпер знаходзіцца на гастролях у Расіі.

Крымінальная справа ў дачыненні да лідара гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка не распачата. Як стала вядома БелаПАН, органы пракуратуры праводзяць праверку яго крытычных выказванняў у адрас беларускіх уладаў.

У апошні час на беларускіх і расійскіх інтэрнэт-рэсурсах неаднаразова з’яўляліся інтэрв’ю з лідарам гурту «Ляпіс Трубяцкой», у якіх ён крытыкаваў палітыку беларускага кіраўніцтва і Аляксандра Лукашэнкі ў прыватнасці. Пры гэтым музыкант падкрэсліваў: ён ніколі не займаўся палітыкай, але сітуацыя ў Беларусі прымушае яго быць у апазіцыі да дзейнай улады. «Я паэт, мастак, артыст і клоўн, мне падабаецца жыць поўным жыццём у маёй краіне», — заявіў Міхалок у нядаўнім відэаінтэрв’ю сайту www.1tvnet.ru. Але ў сённяшняй Беларусі немагчыма «дыхаць поўнымі грудзямі», дадаў музыкант.

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» уключаны ў негалосны чорны спіс музычных калектываў і дзеячаў мастацтва, дзейнасць якіх на тэрыторыі Беларусі фактычна забаронена. На працягу года канцэрты гурту ў Беларусі неаднаразова адмяняліся, у той час як за мяжой яго выступленні карыстаюцца вялікім поспехам. Многія беларускія паклоннікі гурту вымушаныя ездзіць у суседнія краіны, каб паслухаць выступленні «Ляпіса».

Згодна з графікам, размешчаным на сайце гурту, аж да сакавіка 2012 года музыканты плануюць гастраляваць у Расіі, Украіне і Латвіі.

Каментары18

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць