Здарэнні88

Мінчанін атрымаў 25 гадоў за забойства і згвалтаванні

34-гадовы мінчанін прыгавораны Мінскім гарадскім судом да 25 гадоў пазбаўлення волі за серыю асабліва небяспечных злачынстваў, учыненых ім у 2006–2010 гадах. Раней ён ужо быў судзімы за згвалтаванне непаўналетняй, крадзеж маёмасці, незахаванне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду і ўхіленне ад яго, пагрозу забойствам, спробу рабавання.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, дворнік аднаго са сталічных прадпрыемстваў прызнаны вінаватым у двух згвалтаваннях, трох гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару, забойстве, рабаванні і крадзяжы.

Мужчыну затрымалі за жорсткае забойства ў ноч з 24 на 25 красавіка 2010 года 30-гадовай мінчанкі.
Яе труп з 14 нажавымі раненнямі быў знойдзены на лесвічнай пляцоўцы 20-га паверха дома на вуліцы Лесі Украінкі. З жанчынай ён пазнаёміўся 24 красавіка ў кампаніі сяброў і запрасіў яе да сябе дамоў. Па дарозе яна абразіла мужчыну. У адплату ён зацягнуў яе на 20-ы паверх суседняга са сваім дома, дзе і ўчыніў забойства. Нож кінуў на месцы злачынства. Як БелаПАН паведамляў раней, аператыўнікі высветлілі, што забітая ў апошні час вяла антыграмадскі лад жыцця, па месцы рэгістрацыі не жыла. Міліцыянеры атрымалі інфармацыю аб тым, што жанчына не раз наведвала кватэру, якая карысталася рэпутацыяй прытона. Менавіта яго жыхары дапамаглі праваахоўным органам выйсці на злачынцу.

Пасля гэтага было ўстаноўлена дачыненне затрыманага да іншых злачынстваў.
Самае ранняе з іх датуецца 13 лістапада 2006 года. Тады мінчанін на тэхнічным паверсе дома на вуліцы Чайлыткі згвалтаваў 15-гадовую дзяўчынку, якая вярталася днём са школы, і ўчыніў над ёй гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.

Аналагічныя злачынствы ён учыніў днём 1 сакавіка 2010 года на могілках «Пятроўшчына» ў раёне праспекта Дзяржынскага. Ахвярай стала 28-гадовая мінчанка, якой злачынца падчас палавога акта прапанаваў выйсці за яго замуж і нарадзіць яму дзяцей. Да ўсяго іншага ён яе абрабаваў.

Яшчэ адзін эпізод, звязаны з гвалтоўнымі дзеяннямі сексуальнага характару, адносіцца да 2 красавіка 2010 года.

Злачынства было ўчынена днём у падвальным памяшканні аднаго з дамоў на вуліцы Нававіленскай. Ахвярай стала выпадковая сабутэльніца, якая была значна старэйшай за злачынцу.

Мінчанін таксама прызнаны вінаватым у крадзяжы з кватэры яго школьнага знаёмага, учыненага 20 красавіка 2010 года. На следстве абвінавачваны расказаў, што з гаспадаром кватэры знаходзіўся ў непрыязных адносінах, паколькі той у 1999 годзе спрабаваў згвалтаваць яго дзяўчыну.

Усе злачынствы былі ўчыненыя ў стане алкагольнага ап’янення.

Прыгавор Мінскага гарадскога суда быў аб’яўлены 14 красавіка 2011 года і пасля касацыйнага разгляду ў Вярхоўным судзе набыў моц.

25 гадоў асуджаны правядзе ў калоніі строгага рэжыму. Да яго таксама будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад алкагалізму.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць