Улада7272

Дзмітрый Ус пачынае кампанію за змену Выбарчага кодэксу

Галоўная мэта — зрабіць празрыстым і кантраляваным падлік бюлетэняў.

Дзмітрый Ус — былы кандыдат у прэзідэнты — пачынае кампанію за перагляд выбарчага заканадаўства. Ён лічыць, што без гэтага зрабіць будучыя выбары ў краіне празрыстымі і свабоднымі немагчыма.

Дзмітрый Ус сёння паведаміў, што змены ў Выбарчы кодэкс ужо падрыхтаваныя.

Галоўная мэта — зрабіць празрыстым і кантраляваным падлік бюлетэняў.
Таму прапануецца наступнае:

«Каб кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы, а таксама кандыдаты ў дэпутаты ўсіх роўняў атрымалі права пасылаць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў з правам быць сябрамі ўчастковых камісій. Такім чынам у камісіях з’явяцца незалежныя людзі.

Яны будуць лічыць бюлетэні і падпісваць іх з абодвух бакоў. Так будзе наладжаны кантроль за падлікам галасоў выбарцаў».

​​Дзейнае заканадаўства прадугледжвае магчымасць уносіць змены ў Выбарчы кодэкс — канстатуе сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік:

«Для таго, каб ажыццявіць заканатворчую ініцыятыву грамадзян, патрэбна спачатку зарэгістраваць ініцыятыўную групу і тое пытанне, якое будзе выносіцца на разгляд парламента. Ну, а далей ініцыятыўная група збірае подпісы грамадзянаў. І калі яна атрымае неабходную падтрымку, то ўносіць законапраект у парламент.

А там дакумент разглядаецца ў звычайным парадку. І ў выніку ён можа быць альбо прыняты, альбо адхілены».

Дзмітрый Ус кажа, што яго каманда мае намер сабраць не меней за 100 тысяч подпісаў для таго, каб дамагчыся змены выбарчага заканадаўства:

«Ужо па рэгіёнах прызначаныя прадстаўнікі, якія зоймуцца справай у абласцях і раёнах. Практычна ўжо ёсць, я думаю, больш за тысячу чалавек. Гэта каманда, якая збірала подпісы, калі я быў кандыдатам у прэзідэнты. Яна засталася. І да яе, я мяркую, падключацца актывісты некаторых іншых былых кандыдатаў у прэзідэнты. А таксама людзі, якія неабыякавыя да лёсу сваёй краіны».

Між тым 18 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка ўжо абмяркоўваў планы правядзення выбарчай кампаніі 2012 года ў Палату прадстаўнікоў са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

І заявіў пра недапушчальнасьць змянення выбарчага заканадаўства:

«Я б не стаў разглядаць варыянты, як ад нас сёння некаторыя патрабуюць, ломкі выбарчага заканадаўства. Гэта абсалютна непрымальна напярэдадні палітычнай кампаніі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Дарэчы, у студзені 2012 года заканчваюцца паўнамоцтвы цяперашняга складу Цэнтральнай выбарчай камісіі. Згодна з заканадаўствам, да гэтай даты павінны быць названыя прозвішчы ўсіх 12 пастаянных сябраў камісіі новага складу.

Каментары72

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць