Здарэнні55

У Гродне нядобразычліўцы спалілі два царкоўныя «Мерсэдэсы»

На тэрыторыі гродненскага прыходу Храма Святой вялебнай Марфы (могілкі на Антонава) уначы згарэлі два царкоўных аўтамабілі.

Вернікі кажуць, што невядомыя людзі разбілі шкло і закінулі ўсярэдзіну бутэлькі з запальнай сумессю. Паводле афіцыйнай папярэдняй версіі, машыны падпалілі.

Паводле дадзеных Гродзенскага ўпраўлення МНС, паведамленне пра пажар на вуліцы Белуша паступіла ў 2.59, у ноч з 13 на 14 кастрычніка. Выявілася, што агнём ахопленыя два мікрааўтобусы. Адзін з іх — «Мерсэдэс-Спрынтар» 2002 г. згарэў практычна цалкам. У другога, таксама маркі «Мэрсэдэс-Спрынтар», толькі 2003 г., пашкоджаны салон. «Папярэдняя прычына пажару — падпал», — растлумачылі суразмоўцы.

Пазней стала вядома, што выпадак знаходзіцца на кантролі ў міліцыі. Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Георгій Еўчар, па факце падпалу распачатая крымінальная справа па артыкуле 218 ч. 2 «Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, учыненае грамадска-небяспечным спосабам». Падрабязнасці здарэння трымаюцца ў сакрэце.

Калі журналісты «Вячэрняга Гродна» звязаліся з Храмам Святой вялебнай Марфы, высветлілася, што аўтамабілі выкарыстоўваліся для розных патрэбаў парафіі. Да прыкладу, храм апекуецца дзіцячым домам у Панямуні, таму служыцелі царквы самі наведваюць дзяцей і возяць іх на свае мерапрыемствы. Царкоўнікі на аўтамабілях таксама выязджаюць да парафіянаў.

Апошнім часам пры храме была адкрытая царкоўная пахавальная служба. Работнікі яе кажуць, што гэта было прадугледжана яшчэ гістарычна. Аднак з іх жа словаў, з адкрыццём службы пачаліся дзіўныя званкі нядобразычліўцаў.
«Мы як людзі царкоўныя не можам думаць пра кагосьці дрэнна. Звярталіся ў міліцыю, але ў выніку ўсплывалі нейкія няісныя асобы «, — сказаў адзін са служыцеляў.

Паколькі прыходу нанесеная вялікая матэрыяльная шкода, царква будзе радая любой дапамозе, а таксама інфармацыі, якая дапаможа высветліць, што адбылося ў ноч пажару.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў16

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў16

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць