Грамадства22

Законапраекты аб пагаршэнні ўмоваў грамадска-палітычнай дзейнасці прызнаны канстытуцыйнымі

Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі прызнаў законнымі папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і законы, што рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт КС, адпаведнае рашэнне прынята Канстытуцыйным судом 28 кастрычніка. Законапраекты разглядаліся «ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю».

Па выніках разгляду яны прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. «Разам з тым Канстытуцыйным судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, законапраекты, якія робяць больш жорсткімі правілы правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама ўмовы для дзейнасці палітычных партый і грамадскі арганізацый, былі прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка адразу ў двух чытаннях на закрытым для СМІ пасяджэнні. Верхняя палата парламента ўхваліла дакументы 21 кастрычніка.

Прыняцце гэтых дакументаў выклікала вялікі рэзананс у грамадстве. Лідары беларускіх НДА і праваабаронцы ў сумеснай заяве заклікалі ўлады адмяніць рэпрэсіўныя законапраекты.

Паводле іх меркавання, папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах» «парушаюць правы грамадзян на мірныя сходы, гарантаваныя як Канстытуцыяй Беларусі, так і базавымі нормамі міжнароднага права, уводзяць адміністрацыйную адказнасць грамадзян за нявінныя дзеянні і бяздзейнасць».

Папраўкі ў законы, якія рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць, як лічаць лідары беларускіх НДА і праваабаронцы, «ствараюць новыя падставы для крымінальнага пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці і ўдзельнікаў мірных масавых акцый, парушаюць свабоду выказванняў, сходаў і аб’яднанняў».

На думку прадстаўнікоў апазіцыі і праваабаронцаў, названыя заканадаўчыя акты «маюць яўна антыправавы характар, скіраваны на празмернае абмежаванне правоў і свабод грамадзян». «Прыняцце такога рэпрэсіўнага заканадаўства будзе азначаць легалізацыю гвалтоўных метадаў барацьбы з палітычнымі апанентамі, створыць у краіне атмасферу страху, падштурхне грамадства да радыкалізму і зробіць немагчымым канструктыўны грамадскі дыялог. На ініцыятараў прыняцця гэтых законапраектаў, а таксама на іх распрацоўшчыкаў — дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі — кладзецца адказнасць за такія наступствы неабдуманай заканатворчай дзейнасці», — гаворыцца ў заяве лідараў беларускіх НДА і праваабаронцаў.

Не ўводзіць у дзеянне новыя законы афіцыйны Мінск таксама заклікалі прадстаўнікі міжнароднай грамадскасці, у тым ліку Еўрасаюз і АБСЕ. Паводле іх меркавання, новаўвядзенні ў заканадаўства яшчэ больш абмяжуюць фундаментальныя правы на свабоду сходаў і асацыяцый у Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя1

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны13

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя1

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць