Грамадства22

Жыхар Баранавічаў падаў у суд на гарвыканкам

Жыхар Баранавічаў Рыгор Грык лічыць незаконнай і неабгрунтаванай адмову выканаўчай улады ў пікеце супраць нястрымнага росту цэн і збяднення народа, які актывіст меўся правесці 23 кастрычніка.

Сваім рашэннем ад 5 кастрычніка 2011 года Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў Грыку правядзенне пікету, аргументаваўшы гэта тым, што патрабаванні Рыгора Грыка не з’яўляюцца абгрунтаванымі, а заяўленыя лозунгі не адпавядаюць мэтам і паняццям, замацаваным арт.2 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Арганізатар пікета лічыць гэтую адмову неабгрунтаванай і незаконнай. На яго думку, згодна з арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь «кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне».

«Ні Канстытуцыя, ні Закон „Аб масавых мерапрыемствах“ не ўтрымліваюць крытэрыяў „правільнасці“ альбо „няправільнасці“ маіх меркаванняў і перакананняў, — кажа Рыгор Грык. — Канстытуцыя гарантуе мне права на іх свабоднае выказванне, а Закон „Аб масавых мерапрыемствах“ устанаўлівае парадак і формы такога выказвання. Таму вызначэнне службовых асоб выканкама аб абгрунтаванасці ці неабгрунтаванасці маіх патрабаванняў не можа служыць падставай для адмовы мне ў іх публічным выразе. Законам якраз і вызначаны такія формы выказвання сваіх поглядаў ці патрабаванняў».

Па словах арганізатара пікета, закон забараняе правядзенне масавых мерапрыемстваў, калі іх мэтай з’яўляецца ажыццяўленне прапаганды вайны або экстрэмісцкай дзейнасці. Грык не лічыць, што заяўленыя ім лозунгі пра збядненне народа парушаюць гэты закон.

Рыгор Грык просіць суд прызнаць дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама па адмове ў правядзенні пікету неправамоцнымі, абавязаць выканкам забяспечыць рэалізацыю права на свабоднае выказванне меркаванняў і перакананняў ды дазволіць правядзенне пікету на заяўленую тэму.

Акрамя таго, Рыгор Грык просіць суд узяць тлумачэнні ва ўпаўнаважаных службовых асоб па гэтым пытанні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшоў другі этап абмену расійска-ўкраінскага абмену ваеннапалоннымі. Абмянялі і аднаго беларуса2

Стала вядома, каго з расійскіх вайскоўцаў лячылі ў бальніцах Гомельшчыны ў пачатку вайны13

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца23

«Вы за ўсё адкажаце». Беларусам на прайдзе ва Уроцлаве таксама пагражалі невядомыя53

«Вакол вайна, вакол бушуе. Вазьміце Фінляндыю». Лукашэнка прачытаў кіношнікам лекцыю па міжнародным становішчы10

Еўракамісія прапануе знізіць верхнюю мяжу цаны на нафту1

Telegram: Мы ніколі не раскрывалі прыватныя паведамленні трэцім асобам6

Да ветэранаў спецназа Паўлічэнкі прыязджаў незвычайны госць: беларус, але мусульманін3

Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць