Грамадства44

Мінгарвыканкам ініцыюе ўзняцце тарыфу на ТА жылля і адлічэнняў на капрамонт

Мінгарвыканкам ініцыюе ўзняцце тарыфу на тэхнічнае абслугоўванне жылля і адлічэнняў на капрамонт. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 лістапада паведаміў генеральны дырэктар ГВА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч.

Паводле яго слоў, такая прапанова адпраўлена ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Рэентовіч паведаміў, што пры ўзроўні сабекошту тэхнічнага абслугоўвання 1.081 рубель на адзін кв. метр за месяц і сабекошту капрамонту 514 тыс. рублёў на 1 кв. метр, жыльцы аплачваюць толькі каля 30% ад затрат, або 350 рублёў за 1 кв. метр за месяц. Мінгарвыканкам прапаноўвае павысіць гэты тарыф да 560 рублёў. «Мы не прыйдзем да таго, каб насельніцтва стопрацэнтна кампенсавала затраты на той жа капрамонт, але пры гэтым стане тэрмін акупнасці складае 112 гадоў. Мы павінны рабіць адзін раз на 30 гадоў капрамонт, мы зробім чатыры капітальныя рамонты, пакуль насельніцтва аплаціць першы капрамонт», — растлумачыў спецыяліст.

Ён таксама нагадаў, што з 1 студзеня 2012 года пры правядзенні капрамонту замена водаправода і каналізацыі ў кватэры будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў жыльцоў.

Як паведаміў Рэентовіч, у 2011 годзе ў Мінску запланавана капітальна адрамантаваць 714 тыс. кв. метраў жылля, за 10 месяцаў здадзена ў эксплуатацыю пасля рамонту 413 тыс. кв. метраў. Праграму да канца года плануецца выканаць. Разам з тым ён зазначыў, што адставанне ад выканання пяцігадовай праграмы складае два-тры гады. «Каб яе выканаць, мы павінны штогод нарошчваць аб’ёмы капрамонту на 20%», — зазначыў спецыяліст. Паводле яго інфармацыі, у 2012 годзе ў Мінску запланавана адрамантаваць 734 тыс. кв. метраў жылля, што на 3% больш за планы гэтага года.

Рэентовіч адзначыў тэндэнцыю па павелічэнні матэрыяльнага ўдзелу насельніцтва ва ўтрыманні жыллёвага фонду. Так, з пачатку года з удзелам насельніцтва было адрамантавана 2.020 пад’ездаў. Яно аплаціла 50% ад кошту работ. Апрача таго, насельніцтва аплачвае такія віды работ, як уцяпленне фасадаў, стыкаў, стварэнне казыркоў над балконамі. З пачатку года на такія віды работ было прыцягнута 5 млрд. рублёў. Таксама насельніцтва часткова аплачвае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і стварэнне на іх парковачных месцаў. Так, сёлета ў сталічных дварах створаны дадаткова 9.200 парковачных месцаў, у тым ліку каля 2 тысяч з прыцягненнем сродкаў насельніцтва. «Такая работа будзе працягвацца і ў наступным годзе», — зазначыў Рэентовіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы3

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце43

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

Трамп: Вайна Расіі і Украіны — асабісты канфлікт, а Пуцін не сустракаецца з Зяленскім, бо яго не любіць9

Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў абавязваюць непасрэдна пералічваць грошы на Беларускі Чырвоны Крыж2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы3

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць