У пятніцу прайшлі першыя стыкавыя матчы да чэмпіянату Еўропы па футболе — 2012.
Зборная Ірландыі разграміла ў Таліне зборную Эстоніі 4:0 (Эндрус, 13, Уолтэрс, 67, Робі Кін, 71,
Мала таксама шанцаў паехаць у Польшчу ці Украіну наступным летам у туркаў, якія пацярпелі паразу ў Стамбуле ад харватаў 0:3 (Оліч, 2, Манджукіч, 32, Чарлука, 51). Харваты ўзялі рэванш за паразу ў чвэрцьфінале
Чэхія ў Празе перамагла Чарнагорыю 2:0 (Піларж, 63, Сівак, 90). Зборныя Босніі і Партугаліі згулялі ў Зеніцы ўнічыю 0:0.
Матчы ў адказ пройдуць 15 лістапада.
***
Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 г. у Польшчы (Варшава, Вроцлаў, Гданьск, Познань) і ва Украіне (Кіеў, Данецк, Львоў, Харкаў). У ім возьмуць удзел 16 камандаў, што будуць разбітыя на 4 групы.
Лёсаванне групаў 2 снежня 2011 г. у Кіеве.
Пуцёўкі на кантынентальнае першынство, апроч гаспадыняў — Польшчы і Украіны — заваявалі: Нямеччына, Іспанія, Італія, Францыя, Данія, Швецыя, Францыя, Расія, Англія, Грэцыя.
Зборная Беларусі заняла ў сваёй адборачнай групе 4-е месца.
Каментары