У Гродне цыгарэты перакруцілі ў мясарубцы +фота
Акцыя ў тэатральным стылі пад назвай «Не спальвайце сваё жыццё» прайшла ў мясцовым гіпермаркеце «Алмі».
Арганізатары спрабавалі прыцягнуць увагу тэатральнай пастаноўкай з удзелам лялек і гучнай музыкай. Чалавек у касцюме Шэрлака Холмса шукаў курцоў сярод наведвальнікаў гандлёвага цэнтра і заклікаў абмяняць цыгарэты на цукеркі. А затым прыводзіў іх да лялек цыгарэт і матрацу. Яны без цырымоній знішчалі цыгарэты, перакручваючы іх на звычайнай мясарубцы. «Пацярпелыя» атрымлівалі столькі цукерак, колькі цыгарэт было перакручана.
А юныя выратавальнікі, якія выстраіліся з плакатамі ўздоўж гандлёвых секцый, раздавалі ўлёткі аб правілах супрацьпажарнай бяспекі і давалі «шкодныя» парады аб курэнні. Праўда, наведвальнікі гіпермаркета неахвотна згаджаліся на абмен: ці то саромеліся, ці то было шкада цыгарэт. Але часам знаходзіліся добраахвотнікі, якія змянялі па цэлым пачку.
Каментары