Беларуская блаґасфера

Блогеры ў паваеннае краіне

Неяк паехаў я да забытай Панам аўганскай вёсачкі на поўдні. Зразумела, не адзін — адтуль паходзіць мой найлепшы сябра ды партнёр Джавід Хамдард. Ён — дахаты, а я — за цікавосткамі. Бо акрамя таго, што там вырываюць вантробы жанчынам, што зацяжаралі па‑за шлюбам, я ня чуў.

Неяк паехаў я да забытай Панам аўганскай вёсачкі на поўдні. Зразумела, не адзін — адтуль паходзіць мой найлепшы сябра ды партнёр Джавід Хамдард. Ён — дахаты, а я — за цікавосткамі. Бо акрамя таго, што там вырываюць вантробы жанчынам, што зацяжаралі па‑за шлюбам, я ня чуў.

Паштуністан — вельмі кансэрватыўная частка Аўганістану. Урад яе амаль не кантралюе, клянавыя варункі маюць значна большую вагу за ўрадавыя. То бок калі ў Іране для вырашэньня пэўнай праблемы Вы мусіце зьвяртацца да Хамэйні, а не да Ахмадынэджада, то і там вам хутчэй патрэбны солтыс (раіс‑і‑шура), чым нейкі урадавы чыноўнік.

Першае: у паловы моладзі — а яе там абсалютная большасьць — мабільнікі. Першае пытаньне, што ў мяне пацікавіўся хлапак у доўгім камізе — калі Пайвастун пачне дасылаць інфу па надвор’і тэкстоўкамі. Другое — палова ўсіх маладзёнаў выдатна валодае сітуацыяй у краіне, быццам яны толькі што адыйшлі ад кампа. Нават у Кабуле такога няма. І трэцяе — ніхто не здзіўляўся майму атэізму. У Аўгане Вы мусіце мець хаця нейкую рэлігію, гэта зразумела, але атэізм — чамусьці не.

Развага — ці ёсьць інтэрнэт‑клюб. Ёсьць. І сеціўныя забаўкі нават безкаштоўныя. Для маладзёнаў. Рэсурсы, якія вабяць народ больш за ўсё — то чаты, бачыны знаёмстваў ды іранскія блёгі. Бо мова аднолькавая, народ кемны.

Па дадзеных АССА, у Аўганістане дасяг да сеціўных прывабаў маюць 1,2 адсоткі людзей, 1,8 мільёнаў з 30 маюць тэлефоны. Але калі няма грошай — выратоўвае звычайнае аўганскае пачуцьцё згуртаванасьці. Корчмы (кэбабхона) па вечарох пераўтвараюцца ў кіназалі дзе 20‑30 чалавек, каўтаючы смачную зялёную гарбату, седзячы пры сьвятле керасінкі, ад якой столь ранкам пераўтвараецца ў чорны квадрат ад копаці, глядзяць навіны ды індыйскія фільмы. Калі індыйскія ды заходнія фільмы разбэшчваюць там народ — бо дзякуючы ім у разуменьні аўганцаў усе заходнія жанчыны — спрэс лёгкіх паводзінаў, то навіны як сродак інфы вітаюцца.

Такое ж назіраецца ў кавярнях. Гледзячы, колькі народу сядзіць ля аднаго кампа, разумееш, колькі блогаў напісаныя калектыўна. І калі зараз яны збольшага смакуюць постаці прыгожых дзеўчынаў і «дзе іх можна больш пабачыць без хустак ці чадры», то ў Кабуле яны становяцца сродкам стасункаў аўганцаў зь Іранам ды Таджыкістанам, а празь іх — з усім сьветам.

Бо для аўганцаў ня існуе аніводнае краіны, куды іх пускалі б без візы.

eolonir, pozirk.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі26

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку закрыюць мяжу з Беларуссю8

Лукашэнка: Амерыканская дэлегацыя ў нас рэгулярна тут бывае. Мы з імі вядзем пэўныя перамовы10

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі26

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць