Паміж воляй і няволяй вялікі прагал – партрэты вязняў з Плошчы праз год пасля 19 снежня 2010 года ад фатографа НН Сяргея Гудзіліна.
Ад аўтара: Падборка гэтых фота — гэта дакумент эпохі, яе невялікага адрэзка. Эпохі змаганняў, арыштаў і катаванняў. Канцэпт тут адзін — чалавек да турмы і пасля, чалавек у фармальнай волі і пасля яшчэ фармальнейшай няволі. Але аспектаў тут мноства — як змяняецца чалавек падчас знаходжання ў няволі, як кожны з іх перажывае гэтую драму, як зафіксаваць гэты стан? Я фатаграфаваў фігурантаў справы «19 снежня» падчас суда і пасля вызвалення. Не ўсе трапілі, але не ўсе яшчэ і выйшлі… І ў гэтай гісторыі кропкі яшчэ няма — ёсць толькі прагал. І ён не менш важны.
Каментары