Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Літоўскі пасол атрымаў прывілею тэлефанаваць Лукашэнку ў любы час

Афіцыйныя мэдыі трыюмфуюць: Літва гатовая стаць адвакаткай Беларусі ў Брусэлі! Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Афіцыйныя мэдыі трыюмфуюць: Летува гатовая стаць адвакаткай Беларусі ў Брусэлі! Так, маўляў, сказаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі іхні новы амбасадар Багдоніс.

Праўда, паводле вэрсіі радыё "Свабода", пасаж гучаў так: "Як сябар Эўразьвязу мы падтрымліваем ягоную палітыку і цяпер чакаем канкрэтных прапановаў ад Беларусі. І калі такія прапановы зьявяцца, мы хочам пачуць іх першымі і быць у Эўропе вашымі першымі адвакатамі".

Згадзіцеся, ёсьць розьніца. Брусэль чакае ад беларускага кіраўніцтва палітычных саступак (джэнтльмэнскі набор вядомы, паўтараць ня будзем). Прапаганда ж падае справу так, нібыта Эўропа схамянулася і, асэнсаваўшы транзытную вагу Беларусі, яе выключную ролю ў бесьперабойным забесьпячэньні Старога Сьвету энэрганосьбітамі, сама стала рабіць перад Менскам рэвэрансы.

Болей цікавая заява Багдонаса пра тое, што ягоная краіна разглядае магчымасьць транспартаваць праз сваю тэрыторыю нафту для Беларусі (памятаеце, пра пошук альтэрнатываў такога кшталту ішла гаворка на вялікай нарадзе ў Наваполацку. Тады згадваўся найперш латыскі Вэнтсьпілс.).

Пра магчымасьць паспрыяць Беларусі ў галіне энэргабясьпекі заявіў і летувіскі прэзыдэнт Адамкус падчас візыту ў Вашынгтон.

Пакуль што схема абмяркоўваецца, трэба разумець, у самых агульных рысах. Ва ўсякім разе, ніхто не прыводзіць эканамічных разьлікаў. Ці не атрымаецца тое альтэрнатыўнае чорнае золата сапраўды на вагу золата?

Але страху на Маскву нагнаць можна. У сеткавых медыях заява Адамкуса (які згадаў яшчэ і Кіеў) падаецца пад эмацыйнымі шапкамі кшталту "Беларусь пачала сябраваць супраць Расеі зь Летувой і Ўкраінай".

Да сяброўства пэўна ж яшчэ далёка, але факт тое, што з украінцамі сапраўды пачалі працаваць даволі шчыльна. Бяз шуму і пылу парафіраваны ўжо праект энэргетычнага мэмарандуму зь Кіевам. У прыватнасьці, Беларусь гатовая прадаставіць сваю газатранспартную сыстэму дзеля перапампоўкі іхняга блакітнага паліва. Пэўна ж у Менску хочуць, каб хуткі візыт Лукашэнкі ў Кіеў увянчаўся эфэктнымі дамоўленасьцямі ў піку Маскве.

Адно што варта было ўсё гэта рабіць значна раней. І ня ў піку некаму, а проста паводле пастулятаў энэргетычнае бясьпекі. Ці не галоўны зь іх — ніколі, ні ў якім разе, ні пад якой маркай (уключна з "братняй інтэграцыяй") не прывязвацца да аднаго дастаўніка!

І вось жыцьцё прымусіла айчынных начальнікаў засвоіць гэтую азбуку. Зараз улада ліхаманкава робіць тое, пра што даўно дзяўблі яе апанэнты (абзываныя здраднікамі ды пятай калёнай).

Зрэшты, лепей позна, чым ніколі.

Натуральна, Летува як суседка мае падвышаны інтарэс да Беларусі. У яе палітыкаў — мяркую і па асабістых кантактах — дастаткова амбіцыяў, каб Вільня прэтэндавала на асаблівую ролю ў рэгіёне. Плюс (а можа і найперш) меркаваньні бізнэсу.

Аднак спадзявацца, што Брусэль дазволіць Вільні вялікія імправізацыі ў падыходах да беларускага пытаньня, не выпадае.

Між тым, са слоў сп.Багдонаса, Лукашэнка прапанаваў яму: "Тэлефануйце мне ў любы час".

"Аднак я ня змог папрасіць у яго нумар мабільнага тэлефона", — не бяз гумару рэзюмаваў амбасадар.

Крыўдна будзе, калі праз такую дробязь забуксуе чаканы дыялёг :)

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць