Грамадства7878

Адвакат: Сяргей Каваленка ў крытычным стане

Актывіст, асуджаны за тое, што ўзняў бел-чырвоны-белы сцяг, працягвае галадоўку 55-ты дзень.

Абаронца віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі даведаўся, што той адмовіўся ад прымусовага кармленьня, і стан яго здароўя значна пагоршыўся. Сваякі непакояцца за ягонае жыцьцё.

Адвакат зьняволенага актывіста паведаміў яго жонцы, што галадоўка Сяргея Каваленкі 16 студзеня была прыпыненая гвалтоўным чынам — яму пачалі ўводзіць ежу праз зонд. Потым

Сяргей Каваленка, як заявіў начальнік СІЗА, непрацяглы час адзін раз на суткі прымаў ежу сам.
На дадзены момант цалкам адмовіўся ад ежы — у тым ліку ад прымусовага кармленьня.

Адвакат Пётар Каваленка — цёзка па прозьвішчы свайго падабароннага — лічыць, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў крытычным стане. Сваякі актывіста таксама дужа занепакоеныя: вынік можа быць трагічным.

Алене Каваленцы ўжо сёмы раз адмовілі ў сустрэчы з мужам, і яна не выключае, што менавіта з той прычыны, што ён выглядае змучаным і закатаваным
 — каб гэтыя зьвесткі ня трапілі да журналістаў.

Сяргей Каваленка галадае з 19 сьнежня. Гэта ягоны пратэст супраць крымінальнага абвінавачаньня. Актывіста вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебску.

Сябру КХП БНФ пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Судзіць Сяргея Каваленку будуць 21 лютага, а 10:30 у Першамайскім райсудзе Віцебску.

На знак падтрымкі і салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам у Віцебску 10 лютага быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. Ён зьявіўся на даху таго дому, дзе жыве актывіст. Паводле аднапартыйцыў Сяргея, да сьцяга была прычэплена цыдулка: «Гані быкоў! Вярнецца воля! Слава героям! Слава Беларусі! Ясь — сын Мірона».

* * *

Юрый Хадыка быў адным з першых беларусаў, хто абвяшчаў галадоўку супраць палітычнага пераследу. «Такі тэрмін галадавання — гэта мяжа. Адбываюцца непапраўныя змены ў арганізме, таму трэба абавязкова прасіць Сяргея спыняць галадоўку.

Ірландскія нацыяналісты, якія пратэставалі ў 1981 годзе, пачалі паміраць адзін за адным па 60-м дні.
Я галадаў толькі 25 дзён і меркаваў на 30-ы дзень выходзіць з галадоўкі. Але ці будзе ў яго ў турэмных умовах такая магчымасць? Працэс мусіць кантралявацца дактарамі», — кажа ветэран Адраджэння.

Паводле Хадыкі, прымусовае кармленне, тым больш такімі цяжкімі прадуктамі, як боршч, — гэта ўдар па арганізме, але яно ўсё ж дапаможа арганізму пратрымацца даўжэй.

Каментары78

Цяпер чытаюць

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі6

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за17

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

Шпіён з варшаўскай мэрыі: польскі чыноўнік дапамагаў расійскай разведцы5

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Жыхарка Гомеля заплаціць больш за 3 тысячы рублёў за сабаку, які справакаваў ДТЗ

З'явіліся вынікі апытання пра стаўленне беларусаў да вайны Расіі з Украінай15

У Вільні 10‑12 кастрычніка праходзіць фестываль Pradmova

У Мінску зробяць крэматорый для хатніх жывёл2

«Ставяць палітыку вышэй за мір». У Белым доме пракаментавалі рашэнне Нобелеўскага камітэта даць прэмію не Трампу15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі6

Смяротнае тату 21‑гадовай дзяўчыне з Маладзечна зрабіў жаніх за тыдзень да вяселля: падрабязнасці трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць