Маладым берасьцейцам мясцовы БРСМ прапануе штодзённую працу па 7‑8 гадзiн у дзень на палях Камянецкага раёну. За 1 тону сабраных камянёў абяцаюць плацiць па 9000 рублёў.
Берасцейскi гарадскi камiтэт Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi шукае жадаючых працаўладкавацца.
Працоўных месцаў, якiя прапаноўвае БРСМ, шмат. Праўда ўсе яны толькi па адной спецыяльнасцi: збор камянёў з поля.
Маладым берасцейцам прапануюць штодзённую працу па 7‑8 гадзiн у дзень на палях Камянецкага раёна на час веснавых палявых работ — з 1 сакавiка па 30 красавiка. Што тычыцца заробку, то за 1 тону сабраных камянёў абяцаюць плацiць па 9000 рублёў.
Кiраўнiцтва Берасцейскага гаркама БРСМ сцвярджае, што за дзень малады чалавек можа з лёгкасцю зарабiць 18‑22 тысячы рублёў. Больш iнтэлектуальнай працы ў гаркаме маладым берасцейцам пакуль прапанаваць, на жаль, не момогуць.
Каментары