Гэтае пытаньне абмяркоўвалася на сустрэчы прэзыдэнта са старшынём праўленьня кампаніі «СБ‑Тэлекам».
Гэтае пытаньне абмяркоўвалася 27 лютага на сустрэчы прэзыдэнта са старшынём праўленьня арабскай кампаніі «СБ‑Тэлекам» Ідам Самаві.
«Вы маеце там добрыя кантакты, — зьвярнуўся да госьця Лукашэнка, — і вашыя веды вельмі карысныя для нас».
Паводле інфармацыі афіцыйных крыніцаў, прэзыдэнт выказаў пажаданьне, каб Самаві садзейнічаў беларускаму боку ў вызначэньні пэрспэктыўных кірункаў супрацы з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.
Лукашэнка таксама зазначыў, што Беларусь зацікаўленая ў інвэстыцыях арабскай кампаніі «СБ‑Тэлекам» у такія сфэры, як гатэльны бізнэс, цэмэнтавая вытворчасьць, тэлекамунікацыі і іншыя.
Каментары