Грамадства5252

Бел‑чырвона‑белы і чырвона‑зялёны побач — 2

У Менску зьявілася багата інфармацыйнай прадукцыі да Дня Волі. У паштовыя скрынкі менчукоў раскідваецца газэта «Выбар» з адкрытым лістом Мілінкевіча да Лукашэнкі і заклікам 25 сакавіка адзначыць галоўнае сьвята краіны». Ёсьць беларускамоўная улётка кааліцыі АДС і кампаніі «За свабоду»...

У Менску зьявілася багата інфармацыйнай прадукцыі да Дня Волі. У паштовыя скрынкі менчукоў раскідваецца газэта «Выбар» з адкрытым лістом Мілінкевіча да Лукашэнкі і заклікам 25 сакавіка адзначыць галоўнае сьвята краіны». Ёсьць беларускамоўная улётка кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і кампаніі «За свабоду». А таксама цэлы шэраг налепак. Сярод іх ёсьць налепкі з выявай Аляксандра Мілінкевіча, сіненькія налепкі з выявай гербу Менску.

Сярод гэтай стракацені сьвяточнай прадукцыі неадназначную рэакцыю выклікала налепка, дзе побач намаляваныя два сьцягі – бел‑чырвона‑белы і чырвона‑зялёны, а таксама надпісы «За свабоду!» і «За Беларусь!». У цэнтры налепкі зьмешчаны эўразьвязаўскія зорачкі. Нічога падобнага раней апазыцыя не рабіла. Такім чынам апазыцыя спрабуе адрасаваць сваю прадукцыю да як мага большай людзкой аўдыторыі, каб забясьпечыць масавасьць акцыі 25 сакавіка.

Ці правільна зьмяшчаць чырвона‑зялёны сьцяг побач зь бел‑чырвона‑белым?

Пісьменьнік Адам Глёбус лічыць, што гэтую ўлётку бяздарнасьцю: «Ёсьць эклектыка ў архітэктуры, у палітыцы яна таксама ёсьць. Я ня ведаю ці можа ў выпадку гэтай дыфузіі адбыцца нешта добрае. Я, як мастак, не люблю эклектыку, я люблю чысты стыль. Гэтая налепка няўцямная і няясная, яна нічога не праясьняе. Налепка не дае адказу ці прыйдзе на пляц Лукашэнка, аднак празь яе на пляц можа не прыйсьці шмат людзей, якія прыходзяць на мітынгі зь бел‑чырвона‑белымі сьцягамі. Бачна па ўсім, што такую неахайную налепку мог зрабіць толькі бяздарны мастак».

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі лічыць такі крок памылковым: «Ніхто яшчэ не прызнаўся ў аўтарстве гэтай налепкі, бо, на мой погляд, самі разумеюць, што схібілі. Ідэя пошукаў кампрамісу, пошуку дыялёгу з уладай правільная. Але сумяшчаць побач дзьве сымболікі нельга, бо многія ўспрымуць гэта, як нейкую своеасаблівую здраду. Калі ў палітычным пляне такое заігрываньне можна ўспрымаць, то да сымболікі – не. Што да пэрспэктываў 25 Сакавіка, то я наўрад ці думаю, што там будуць людзі з чырвона‑зялёнымі сьцягамі. Улада пакуль ня бачыць у апазыцыі нейкую сілу зь якой можна было б размаўляць на роўных. Пакуль улады гатовыя толькі выціраць аб апазыцыю ногі. З гэтай прычыны я лічу, што ўлада не наважыцца прывесьці на плошчу нейкую ячэйку БРСМ».

Палітык Алесь Лагвінец перакананы, што такі крокам нельга адштурхнуць ад удзелу ў сьвяткаваньні: «Ідэя можа спрэчнай і рызыкоўнай, але, на мой погляд, яна зьяўляецца ўдалай. Што б мы ні казалі, але і чырвона‑зялёны сьцяг стаў часткай беларускай гісторыі. Мы працягваем уладзе руку. Такія налепкі ня могуць адштурхнуць ад акцыі людзей, якія выходзяць на вуліцы з бел‑чырвона‑белымі сьцягамі, аднак яны дазваляюць разбурыць вобраз дэструктыўнай апазыцыі, які навязваецца дзяржаўнымі СМІ».

Каментары52

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць27

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць27

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць