Улада11

Намеснік дзяржсакратара ЗША: Улады Беларусі цудоўна ведаюць, што рабіць для паляпшэння сітуацыі

Высылка пасла Польшчы і кіраўніка прадстаўніцтва Еўрасаюза з Мінска і адкліканне ўсіх паслоў краін ЕС з Беларусі пасля гэтага толькі ўзмацняюць і без таго напружаныя адносіны Беларусі і Захаду.
Пра гэта, як паведамляе радыёстанцыя «Голас Амерыкі», заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан на брыфінгу 1 сакавіка ў Вашынгтоне.

«Як вядома, зараз у нас таксама няма свайго прадстаўніка ў Беларусі. Аднак праўда заключаецца ў тым, што такога кшталту дзеянні толькі ўзмацняюць самаізаляцыю Беларусі.

Гэта сітуацыя ніякім чынам не дапаможа простым беларусам. Кіраўніцтва краіны павінна хутчэй задумацца над прычынамі накладання санкцый і візавых абмежаванняў, а не высылаць паслоў, што яшчэ больш узмоцніць ізаляцыю»,
— сказаў Гордан.

Ён зазначыў, што ўлады Беларусі цудоўна ведаюць, што ім неабходна зрабіць для паляпшэння сітуацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

Усе навіны →
Усе навіны

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа8

Зноў адменены шэраг рэйсаў у Маскву, Санкт-Пецярбург і Калугу1

Калега, якую пяшчотна абдымаў гендырэктар IT-кампаніі Astronomer на канцэрце Coldplay, замужам за іншым гендырэктарам11

Газетная публікацыя выратавала мінчанку ад крымінальнага пераследу і страты грошай2

Кіраўнік памежнай заставы ў Літве: Мяркую, у Беларусі нелегалаў вучаць пераадольваць фізічны бар’ер2

Гродзенца, які чатыры гады хаваўся ў горадзе ад сілавікоў, прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць