Усяго патроху22

Пасяўная сёлета можа пачацца пасля 20 сакавіка

Пасяўная сёлета можа пачацца пасля 20 сакавіка. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў галоўны навуковы супрацоўнік РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве» Станіслаў Грыб.

Пры гэтым ён адзначыў, што такі прагноз зроблены для паўднёва-заходняй часткі краіны, у цэнтральнай частцы сяўбу плануецца пачаць у першай дэкадзе красавіка, у паўночна-ўсходняй — у сярэдзіне красавіка. «Я думаю, тэрміны будуць прыкладна такімі», — сказаў Грыб.

Галоўны навуковы супрацоўнік падкрэсліў, што дакладны прагноз даць складана. «Спрагназаваць далей чым на тры дні немагчыма. Па меры наступлення станоўчай тэмпературы плюс 5 градусаў на глыбіні размяшчэння насення мы і рэкамендуем пачынаць сяўбу: не раней і не пазней», — сказаў Грыб. Паводле яго слоў, вучоныя сёлета распрацавалі тэхналагічныя рэгламенты, у якіх «дакладна вызначылі ўсе тэхналагічныя аперацыі».

Грыб адзначыў, што сёлета «прагноз па перасяванні збожжавых культур аптымістычны: такога перасявання, якое было летась, не прадбачыцца».

Што да азімага рапсу, то ўсё будзе залежаць ад надвор’я. Калі будуць нізкія тэмпературы, то могуць быць пашкоджанні рапсу. «Іх можна папоўніць за кошт пасеву яравога рапсу», — патлумачыў вучоны.

Прадстаўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве таксама адзначыў, што «асаблівасць падрыхтоўкі да сяўбы сёлета заключаецца ў тым, што зіма наступіла позна і была халоднай». Паводле яго інфармацыі, па паўднёвым захадзе краіны палі ўжо вызваліліся ад снегу. Пры гэтым Грыб падкрэсліў, што шмат было зроблена восенню мінулага года: своечасова ўзнята зябліва, у аптымальныя тэрміны пасеяны азімыя, і «іх стан вельмі добры».

Спецыяліст заявіў, што ёсць дастатковы фонд насеннага матэрыялу, па графіках праводзіцца рамонт тэхнікі, забяспечанасць калійнымі ўгнаеннямі складае 100%, фосфарнымі і азотнымі — па 30%.

Ён адзначыў праблему з насеннем зернебабовых. Пры патрэбе ажыццявіць сяўбу на 250 тыс. га насення хопіць на 185 тыс. га. Вядуцца перамовы па закупцы іх у Расіі і ва Украіне.

Грыб паведаміў, што сёлета запланавана атрымаць валавы збор збожжавых у 8,8 млн. тон пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га.

«У мяне ёсць падставы лічыць, што задачы, пастаўленыя перад галіной раслінаводства, у асноўным выканальныя і рэальныя ў выпадках, калі не будзе экстрэмальных умоў надвор’я, а яны ў нас, на жаль, сустракаюцца даволі часта: асабліва кароткачасовыя засухі ў перыяд росту раслін», — сказаў галоўны навуковы супрацоўнік.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску санслужба закрыла краму з-за відэа ў сеціве

Нацыянальны архіў ЗША апублікаваў у тры разы болей аэрафотаздымкаў Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Якія гарады дадаліся?3

Шасцярых беларусаў і 57 украінцаў высылаюць з Польшчы пасля інцыдэнтаў на канцэрце Макса Каржа45

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць