Надвор'е22

Вясна ідзе: у выхадныя на поўдні будзе да +15°С

Да канца тыдня тэмпература паветра ў Беларусі будзе на 3—6 градусаў вышэй за кліматычную норму

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 12 сакавіка на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).

У аўторак, 13 сакавіка, захаваецца цёплае надвор’е. Па паўночна-ўсходняй палове Беларусі чакаюцца ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Месцамі па краіне нядоўгачасовыя туманы, у асобных раёнах прагназуецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2°С — плюс 4°С,

днём плюс 3–9°С, па паўднёвым захадзе да плюс 12°С.

Як паведаміў Рабаў, 14 сакавіка праз тэрыторыю Беларусі чакаецца перамяшчэнне халоднага атмасфернага фронту з цэнтрам над Архангельскай вобласцю РФ, у сувязі з чым заходні вецер зменіцца паўночным. Таму ў сераду і чацвер стане значна халадней. Тэмпература паветра ноччу чакаецца мінус 1–8°С,

днём мінус 2°С — плюс 5°С, па паўднёвым захадзе Віцебскай вобласці плюс 7°С. Месцамі пройдзе снег, мокры снег.

Днём у чацвер прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, на асобных участках дарог галалёдзіца, парывісты паўночны вецер. У ноч на 16 сакавіка на ўсходзе яшчэ захаваецца ўплыў халоднага паветра,

а днём у атмасферы чакаюцца змяненні, ізноў падзьме заходні вецер, і цяпло Атлантыкі стане распаўсюджвацца на ўсход.

У пятніцу мінімальная тэмпература паветра прагназуецца на ўзроўні мінус 6°С — плюс 1°С, па ўсходзе да мінус 7–14°С, а максімальная складзе ад 0°С да плюс 6°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей 7–10°С вышэй за нуль.

У выхадныя дні па ўсёй Беларусі чакаецца адліга. У суботу пераважна без ападкаў, толькі па Віцебскай вобласці ў некаторых раёнах невялікі дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу мінус 5°С — плюс 2°С, днём плюс 4–11°С, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да плюс 12–13°С.

У нядзелю стане больш воблакаў, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра ноччу 0°С — плюс 5°С, днём плюс 2–9°С, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей плюс 10–15°С. «Такі тэмпературны фон на 3–6°С вышэйшы за кліматычную норму для гэтай пары года», — адзначыў Рабаў.

У Гродне без істотных ападкаў, тэмпература паветра ноччу плюс 1–3°С, днём плюс 7–11°С.

У Брэсце без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–3°С, днём плюс 10–12°С.

У Гомелі ноччу без істотных ападкаў, днём невялікія ападкі, галоўным чынам у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 5–7°С.

У Магілёве ноччу без істотных ападкаў, днём часам ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 4–6°С.

У Віцебску раніцай і днём часам дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 3–5°С. Днём чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15–18 м/с.

У Мінску пахмурна з праясненнямі, ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі дождж, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 6–11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 2°С, днём плюс 6–8°С.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць