Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Хто чакае: Лукашэнка ці Эўропа?

Ёсьць вэрсія, што Брусэль параіў Кіеву ня гнаць коней. Маўляў, пабачым, ці абыдзецца Дзень Волі без дручкоў. Іншая вэрсія палягае ў тым, што візіт у Кіеў прытармазіў беларускі бок. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Юшчанка ў Даніі сказаў, што мае сустрэцца з Лукашэнкам цягам 10-15 дзён. Візыт беларускага кіраўніка ў Кіеў ужо так даўно ссоўваецца, што і гэты тэрмін падаецца няпэўным.

Ва ўсякім разе, сустрэча адбудзецца пэўна пасля Дня Волі. Ёсьць вэрсія, што Брусэль таму і параіў Кіеву ня гнаць коней. Маўляў, пабачым, ці абыдзецца імпрэза беларускай апазыцыі без дручкоў.

Іншая вэрсія палягае ў тым, што візіт у Кіеў прытармазіў беларускі бок. Маўляў, заляцаньні да Захаду адсунутыя ўбок і цяпер Менску трэба зноў неяк падлашчыцца да Крамля. Бо бяз таннай нафты і крэдыту — кепска. Маскоўскі аналітык Андрэй Суздальцаў мяркуе, што і ў Сочы Аляксандар Лукашэнка паляцеў найперш каб "падпільнаваць" Пуціна.

Бадай, ніводная з гэтых крайніх трактовак не адпавядае ісьціне цалкам.

Наўрад ці Юшчанку так ужо наўпрост, бы праз сэлектар:), загадваюць з "брусэльскага абкаму": ты там, браце, перайграй тэрміны! Болей імаверна, што на графік і прыярытэты ўкраінскага прэзыдэнта ўплывае палітычная тузаніна ў самім Кіеве.

Зь іншага боку, рана рабіць выснову, што Менск згарнуў гульню на заходнім кірунку. Так лічыць, у прыватнасьці, аналітык Валер Карбалевіч, зь якім мы толькі што абмяняліся думкамі.

Сапраўды, менавіта таму, што ў стасунках з Масквою і ў эканамічных пэрспэктывах пануе няпэўнасьць, лягічна доўжыць "шматвэктарную імітацыю".

Вось сэмінар з удзелам Уты Цапф наладзілі. Абодва бакі забясьпечылі сабе як мінімум піяр. Тутэйшаму электарату пакажуць, што Эўропа не цураецца. Эўропа, у дадзеным выпадку праз АБСЭ, дэманструе добрую волю дый проста зандуе глебу. А раптам нешта скранецца?

"Дыялёг фактычна ідзе, і апазыцыя спазьнілася", — кажа Валер Карбалевіч. Ён мае на ўвазе заявы Саляны, Бразаўскаса, апошнія візыты эўрапейскіх эмісараў у Менск.

Лідэры АДС (калі гэтая абрэвіятура яшчэ нешта абазначае дэ-факта) спрабуюць нагадаць, што іх забылі ўзяць на цягнік.

Зрэшты, пакуль што ён пыхкае ля пэрону, і ці кранецца — вялікае пытаньне.

Зараз дыялёг у той непрасунутай стадыі, калі, як пакручаста выказаўся Юшчанка, "Беларусь мусіць даць сыгнал сусьветнай супольнасьці, што яна рэагуе на сфармаваныя эўрапэйскай дэмакратыяй сыгналы" :)

Ва ўсякім разе, Захад відавочна не сьпяшаецца купляць апазыцыі квіткі за свой кошт.

Між тым уласнага палітычнага капіталу ў структураваных апанэнтаў улады, мусіць, малавата, каб ужо сёньня прэтэндаваць на статус паўнапраўнага трэцяга боку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала2

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала2

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць