Культура2828

У Расіі з выставы карыкатур прынялі Пуціна з Мядзведзевым, а Лукашэнку пакінулі

Гадаванец Беларускага ўніверсітэта культуры стаў адным з самых папулярных карыкатурыстаў Расіі.

26 красавіка ў Петрапаўлаўску-Камчацкім — горадзе на крайнім усходзе Расіі — адкрылася выстава 34-гадовага мастака-карыкатурыста Дзяніса Лапаціна. Перад адкрыццём Дзяніс выявіў, што з экспазіцыі знікла 6 прац, збольшага карыкатуры Мядзведзева і Пуціна. Знік і малюнак алігархаў з пацучком, у якім дырэктарка музея пазнала вядомага персанажа.

У красавіку 2011 года Дзяніс Лапацін паўдзельнічаў у сусветным конкурсе карыкатурыстаў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук і адразу сарваў Гран-пры.

Пасля гэтага ў тым самым 2011-м ён стаў дыпламантам адразу двух буйных міжнародных конкурсаў карыкатуры — у Германіі й Партугаліі. Прычым партугальскі «World Press Cartoon» лічыцца самым прэстыжным у свеце форумам майстроў шаржу і карыкатуры. Раней ніхто з расейскіх мастакоў нічога на ім не выйграваў.

Дзяніс Лапацін нарадзіўся на Камчатцы. Між тым

адукацыю ён атрымаў у Мінску. Ён расказвае, што і ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, і ў Беларускім універсітэце культуры яго ўвесь час папракалі, што ён займаецца чымсьці несур'ёзным.
«А я з самага дзяцінства я малюю розныя смешныя малюнкі.
Усе лічылі, што гэта бздура, а вось класічнае маляванне, графіка — гэта тое, што трэба. Гэта значыць, пастаянна мне забаранялі, і ў дзіцячай мастацкай школе таксама».

У Мінску Лапацін супрацоўнічаў з анархісцкім беларускамоўным выданнем «Навінкі».

Дзяніс пачаў публікавацца ў камчацкіх газетах у 2002 годзе, пасля таго як вярнуўся з вучобы з Беларусі.

Гэты цыбаты юнак з адкрытым і сціплым позіркам хутка заваяваў сэрцы чытачоў.
Камчацкія чытачы чакалі кожны нумар газеты, каб убачыць чарговую карыкатуру Дзяніса.

Малюе Дзяніс на паперы, не на камп’ютары. Аўтарытэтамі ў сваім жанры ён называе амерыканца Джэйсана Сэйлера, швейцарца Альбера Русо, немцаў Себаст’яна Кругера, Курта Джонса, ангельцаў Пола Нойза і Родні Пайка, кітайца Жу Цзі Цзуна, канадку Дамініку Фільдэрт. Лапацін малюе інтэлектуальныя карыкатуры, вострасацыяльныя, крытычныя — не хіханькі-хаханькі.

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ4

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

На Камароўцы ўпалі цэны на хурму і ананасы: што выгадна купляць1

Новы «Франкенштэйн» культавага Гільерма дэль Тора — бадай, самы прыгожы фільм года3

Зборная Беларусі больш за суткі дабіралася з Мінска да Капенгагена5

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ4

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць