Грамадства22

Ус сабраў 300 чалавек у ініцыятыўную групу

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па змяненні выбарчага заканадаўства будуць перададзеныя ў Цэнтрвыбаркам да 20 мая. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Дзмітрый Ус 3 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, сход ініцыятыўнай групы прайшоў 1 мая «ў поўнай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам». «Мы чатыры разы звярталіся ў Мінгарвыканкам па дазвол на правядзенне сходу. Але кожны раз нам адмаўлялі. Тым не менш, абавязковага дазволу на правядзенне сходу ініцыятыўнай групы закон не патрабуе», — сказаў ён.

Ус паведаміў, што сход ініцыятыўнай групы праходзіў у Мінску на пляцоўцы перад будынкам па вуліцы Наватарскай. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 151 чалавек з 300 членаў ініцыятыўнай групы.

Ініцыятыўная група мае намер унесці ў выбарчае заканадаўства наступныя папраўкі: даць кандыдатам у прэзідэнты і дэпутаты права на ўключэнне іх прадстаўніка ва ўчастковыя выбарчыя камісіі; абавязаць выбарчыя камісіі пры падліку галасоў выстаўляць на агляд назіральнікаў кожны бюлетэнь; даць права кожнаму члену ўчастковых камісій ставіць свае подпісы на выбарчых бюлетэнях.

Ус таксама зазначыў, што ў ініцыятыўную групу ўваходзяць «простыя грамадзяне». Паводле яго слоў, апазіцыйныя структуры прамога садзеяння ў правядзенні сходу не аказвалі.

Неабходнасць змянення выбарчага заканадаўства была адной з галоўных ідэй перадвыбарнай праграмы Дзмітрыя Уса на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Меркаваныя папраўкі, на думку Уса, дазволяць пазбегнуць незаконнага ўкідвання ў скрыні падчас датэрміновага галасавання і фальсіфікацый падчас падліку галасоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Медыцынская загадка: у жанчыны нечакана пачаў дрыжаць правы бок твару. Прычыну выявіў толькі восьмы доктар2

Спальваць нельга, выкідаць у сметнік — таксама. Што рабіць з лістотай у двары?6

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі3

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі83

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць