Навука і тэхналогіі33

Еўрапейскі суд не стаў абараняць мовы праграмавання аўтарскім правам

Еўрапейскі суд разгледзеў позву кампаніі SAS Institute да World Programming (WPL) і пастанавіў, што мовы праграмавання і функцыянальнасць камп’ютарных праграм не могуць быць аб'ектам аўтарскага права.

На думку экспертаў, такое рашэнне можа адкрыць дарогу іншым софтверным кампаніям, якія з дапамогай зваротнага інжынірынгу зоймуцца «распрацоўкай» уласнага праграмнага абсталявання.

Раней амерыканская SAS Institute, што займаецца распрацоўкай і рэалізацыяй папулярнага статыстычнага пакета, падала ў суд на кампанію WPL, што стварыла ўласны дадатак для запуску напісаных для SAS праграм. Для гэтага WPL легальна набыла копію пакета SAS для наступнай распрацоўкі функцыянальнага аналага прадукту, выкарыстоўваючы дэкампіляцыю аб'ектнага кода, паведамляе OpenNET.

На думку SAS, кампанія WPL прысвоіла інтэлектуальную ўласнасць і парушыла ліцэнзійнае пагадненне, якое забараняла дэкампіляцыю і вывучэнне ўнутранай будовы праграмнага абсталявання. Аднак суд у выніку прыняў бок WPL, назваўшы зваротны інжынірынг легальным спосабам стварэння функцыянальных аналагаў наяўных прадуктаў. Згаданыя забароны, у сваю чаргу, прызнаныя незаконнымі.

Каментары3

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі43

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары27

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць