Эканоміка66

Пасол Кабякоў: Пакупнікоў «Беларуськалія» за абвешчаную цану пакуль няма

Нагадаем, што Лукашэнка прапаноўвае прадаць яго за 32 млрд даляраў.

Мінск гатовы прадаць расійскаму боку прадпрыемства «Беларуськалій», але пакуль няма ахвотных заплаціць абвешчаную цану, паведаміў пасол Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Андрэй Кабякоў, паведамляе Інтэрфакс.

«Прапановаў ад расійскага боку, якія адпавядалі б гэтай цане, не было. Кошт названы, калі ёсць ахвотныя, мы гатовыя размаўляць»,
— сказаў ён у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
«Калі згоды няма, то няма пакуль і здзелкі»,
— дадаў пасол, адзначыўшы, што кошт расце з улікам інфляцыі.

Нагадаем, што ў аўторак віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў, што продаж кантрольнага пакета «Беларуськалія» быў бы злачынствам супраць народа.

«Мы ніколі не будзем прадаваць кантрольны пакет «Беларуськалія», — заявіў ён журналістам.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці праходзяць перамовы з кампаніяй Indian Potash Ltd, якая раней выказвала зацікаўленасць купіць долю «Беларуськалія» або заключыць з беларускім бокам доўгатэрміновы кантракт, першы віцэ-прэм’ер паведаміў, што такія перамовы на сёння не вядуцца.

У той жа час Лукашэнка, выступаючы ў парламенце з пасланнем да народа і дэпутатаў 8 мая, заявіў, што Беларусь гатова прадаць «Беларуськалій» за 30–32 млрд даляраў.

«Мы гатовыя, я ўжо які раз паўтараю, прыватызаваць нават „Беларуськалій“, дзе рэнтабельнасць 70–100%. Але гэта пытанне цаны.

І цану мы назвалі — сёння гэта ўжо не 30 мільярдаў, а 32 мільярды даляраў. Ахвотныя — прыходзьце. Няма ахвотных. Ну што ж… Няма і няма. Прадпрыемства сёння працуе, людзі атрымліваюць заработную плату, мы гандлюем калійнымі ўгнаеннямі лепш, чым любая кампанія ў свеце».

***

«Беларуськалій» з’яўляецца адным з трох найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў на сусветным рынку. Доля прадпрыемства ў сусветнай вытворчасці калійных угнаенняў складае каля 15%, у сусветным экспарце калію — звыш 16%.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян паабяцаў узначаліць вызваленне Армянскай царквы ад «антыхрысціянскай, антынацыянальнай, антыдзяржаўнай» групоўкі2

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў102

Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі1

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць