Меркаванні9898

«Народная воля» і «Хартыя» накінуліся на Статкевіча

Яны крытыкуюць заклік палітвязня ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Журналіст «Народнай волі» назваў свой артыкул «Шок: каманда Статкевіча ідзе на выбары». А «Хартыя» яго перадрукавала на перадавіцы.

«Дзіўная атрымоўваецца сітуацыя: шэраг партый галоўнай умовай свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах называюць вызваленне палітвязняў, а калі гэтага не адбудзецца, збіраюцца аб’явіць выбарам байкот, у той жа час партыйцы, лідар якіх — Мікалай Статкевіч — знаходзіцца за кратамі, ад байкоту адмовіліся», — піша журналіст.

Наўрад ці Статкевіч мае ілюзіі наконт выніку «выбараў». Але такая пазіцыя Статкевіча: ён і ў 1999-м, і пазней лічыў, што трэба выкарыстоўваць правілы гульні рэжыму, каб паказваць людзям альтэрнатыву. Урэшце, і Плошчаў 2006 і 2010 не было б, каб не безнадзейны ўдзел Мілінкевіча, Саннікава ці Статкевіча. І менавіта ж тыя Плошчы далі краіне надзею: ёсць яшчэ сілы, што крыўдзе не даюцца, змагаюцца.

У артыкуле «Народнай волі» не абыходзіцца і без маразму: «Нейкая перавернутая і незразумелая сітуацыя. Асабліва калі ўлічваць, што больш ні адзін іншы палітзняволены, акрамя Статкевіча, проста не меў магчымасці напісаць з-за кратаў якіх-небудзьпалітычна-значных лістоў», — тлуста намякае аўтар.

Пры гэтым жонку палітвязня, Марыну Адамовіч, па-хамску параўноўваюць з Крупскай. Ну, як той казаў, не дай Бог і вам такога шчасця.

Каментары98

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць