Каля дваццаці год таму Ноэль Галахер прыняў прапанову малодшага брата Ліяма паўдзельнічаць у ягоным музычным гурце. Тады ён называўся The Rain, але неўзабаве атрымаў назву Oasis.
Wonderwall
Ноэль пагадзіўся, заявіўшы пры гэтым, што бярэ на сябе тэксты і кантроль за дзейнасцю калектыву. І паабяцаў зрабіць сваіх новых калегаў сусветнымі зоркамі. Сваё слова ён стрымаў. Выпуск першых альбомаў Oasis прыпаў на росквіт брыт-попа. Музыкі своечасова схапілі гэтую хвалю і яна вынесла іх на вяршыню славы.
The Masterplan
Так здарылася, што Ноэлю было наканавана не толькі зрабіць Oasis звышпапулярным, але і непасрэдна спрычыніцца да яго знікнення. У 2009 годзе ён сышоў, каб распачаць уласную кар’еру. Пасля яго сыходу Ліям абвясціў пра спыненне творчасці гурту.
Slide Away
Папулярнасць Oasis трымалася не толькі на музычных талентах яго ўдзельнікаў, а таксама на скандальным характары Галахераў. У братоў, якія выраслі ў ірландскай сям’і, было няпростае дзяцінства і рок-н-рольны лад жыцця яны вялі задоўга да росквіту музычнай кар’еры. Стаўшы папулярнымі, Ноэль і Ліям увогуле перасталі адмаўляць сабе ва ўсім.
Каментары