Грамадства

Стэфановіча ўключылі ў спіс невыязных з-за тэхнічнага збою

Валянцін Стэфановіч быў уключаны ў базу звестак асоб, якім часова забаронены выезд за мяжу, з-за тэхнічнага збою. Пра гэта гаворыцца ў лісце начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бегуна, які праваабаронца атрымаў 13 чэрвеня.

Як паведаміў Стэфановіч, у лісце сказана: «На наш запыт у Міністэрства абароны аб прычынах уключэння звестак пра Вас у банк даных паступіў адказ, што ваеннымі камісарыятамі Рэспублікі Беларусь рашэнняў аб часовым абмежаванні Вашага права на выезд з Рэспублікі Беларусь не прымалася. Разам з тым, зыходзячы з шэрагу зваротаў грамадзян, варта зазначыць, што ў перыяд з 24.02.2012 па 10.03.2012 меліся тэхнічныя збоі ў перадачы інфармацыі ў банк даных, магчымым вынікам якіх з’явілася памылковае ўключэнне звестак пра Вас у банк даных».

«Гэтым часам у МУС праводзіцца праца па праверцы праўдзівасці ўсіх звестак, што паступілі ў банк даных з упаўнаважаных дзяржаўных органаў за згаданы перыяд часу. Пасля заканчэння гэтай працы будуць прыняты меры па выключэнні памылковых звестак з банка даных згодна з пунктам 18 палажэння «Аб банку звестак аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана», — паведамляецца ў лісце.

Каментуючы гэты адказ, Стэфановіч заявіў:

«Я ведаю, як завецца гэты „тэхнічны збой“, які „збоіў“ настолькі выбіральна, што ў базу звестак невыязных памылкова трапілі толькі апазіцыйныя палітыкі, незалежныя журналісты, праваабаронцы і адвакаты. Застаецца спадзявацца, што ў дэпартаменце знойдуць асоб, вінаватых у распаўсюджанні „шкоднага вірусу“, і ўзорна іх пакараюць».

Пры гэтым праваабаронца зазначыў, што Бягун не ўказвае, у які тэрмін закончыцца праверка і калі яго выключаць са спіса невыязных. «Здавалася б, раз вы ўстанавілі, што гэта збой — адразу ж выключайце чалавека з базы звестак. Але не, так у нас справы не робяцца. І пакуль будзе праводзіцца праверка, я застаюся «невыязным», — сказаў Стэфановіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць6

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»3

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10008

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

У Расіі мама папрасіла знаёмага ўтапіць сваю 12-гадовую дачку, бо тая кепска сябе паводзіла1

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць14

Схемы, па якіх дзейнічае ГБ. Выйшла расследаванне пра піцерскіх сексотаў ФСБ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць6

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць