Грамадства44

Андрэй Моўчан аштрафаваны на 800 тысяч рублёў

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан аштрафаваны на восем базавых велічынь (800 тысяч рублёў). Такое рашэнне прыняў 4 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска.

Як паведаміў Моўчан БелаПАН, яго прызналі вінаватым паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання). «Суддзя адхіліў маё хадайніцтва аб праглядзе відэазапісаў, знятых каля будынка Першамайскага РАУС. Ён узяў пад увагу толькі паказанні супрацоўнікаў міліцыі, якія блыталіся і не ведалі, што адказваць на пытанні. Я ж сцвярджаў, што ніякага пікета не праводзіў, нічога не пікетаваў, масавых акцый не арганізоўваў, а проста разгарнуў на вуліцы бел-чырвона-белы сцяг», — сказаў Моўчан.

Пры гэтым, паводле яго слоў, суддзя нават не пайшоў у пакой для нарад, а адразу ж прызнаў яго вінаватым і прыгаварыў да штрафу. Моўчан разам з адвакатам мае намер абскардзіць штраф у вышэйшай інстанцыі.

Як паведамлялася раней, Моўчан быў затрыманы міліцыяй 19 мая каля ўніверсама «Першамайскі» ў Мінску.
У знак салідарнасці з віцебскім апазіцыянерам Сяргеем Каваленкам, які знаходзіцца ў няволі, ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг. Праз некалькі хвілін да актывіста пад’ехала машына з супрацоўнікамі міліцыі. Пасля таго як Молчан пацікавіўся, за што яго затрымліваюць, супрацоўнікі міліцыі пачалі яго збіваць. Паводле інфармацыі відавочцаў, Андрэя збівалі і на вуліцы, і ў машыне — пра гэта ён паспеў сказаць па тэлефоне сваёй сястры, калі знаходзіўся ў міліцыі. У аддзяленні сястры паведамілі, што ў дачыненні да затрыманага збіраюцца распачынаць крымінальную справу за абразу прэзідэнта і збіванне супрацоўніка міліцыі пры выкананні.

Першапачаткова ўрачы зафіксавалі ў збітага Моўчана не толькі чэрапна-мазгавую траўму, але і пералом сківіцы. Аднак 23 мая доктар сказаў актывісту, што пералом сківіцы ў яго стары. Моўчан сцвярджае, што ніякага пералому сківіцы раней у яго не было. 25 мая Моўчана выпісалі з бальніцы з афіцыйна ўстаноўленым дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма», далейшае лячэнне яму прапанавалі праходзіць у паліклініцы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае7

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара39

У Малінаўцы ў сталіцы — моцны пажар1

У Мінску з'явіўся адзіны ў СНД апарат са штучным інтэлектам для лячэння раку7

У Тэатры беларускай драматургіі збіраюцца ставіць ідэолага «рускага свету» Захара Прылепіна20

Спявак Дзядзя Ваня страціў працу. Ён усё яшчэ адбывае хатнюю хімію9

«Гэта быў беспрэцэдэнтны акт супраць нашага народа». Аліеў упершыню пракаментаваў забойства азербайджанцаў расійскімі сілавікамі12

Як выглядае знутры самы вялікі пентхаус квартала Depo амаль за два мільёны даляраў ВІДЭА7

У Польшчы дапамогу выплачваюць амаль на 25 тысяч беларускіх дзяцей — за год іх стала крыху больш3

«Ніхто не зразумеў, куды ехаць». Першая аварыя на алмазнай развязцы ў Мінску выклікала спрэчкі сярод кіроўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае7

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць