Меркаванні1010

Слоўная дробязь

Размова пра слова «рэспубліка» і прыметнік «рэспубліканскі» ў дачыненні да Беларусі. Піша Юрый Дракахруст.

Скажу адразу — не люблю слоўныя халівары. Вялікая шматгадовая бітва вакол Беларусі і Белоруссии неяк ніколі мяне не турбавала, ну называюць расейцы Беларусь па-свойму, як раней называлі, як і некаторыя іншыя народы — дык і хай сабе. Назва не прыніжальная, і якое права маем мы дыктаваць іншым народам правілы іх мовы? Але ёсьць адна моўная практыка, якая, па шчырасьці, раздражняе. Таксама ня тое, каб надта — няўжо няма іншых праблемаў, але гэта сапраўды знак другараднасьці і залежнасьці.

Размова пра слова «рэспубліка» і прыметнік «рэспубліканскі» ў дачыненьні да Беларусі.
Гэта ўвасоблена ў афіцыйных назвах «рэспубліканскі саюз моладзі», «рэспубліканскі фонд дасьледаваньняў», «рэспубліканскі фэстываль», «рэспубліканскі бюджэт» і безьліч іншых. Гэты выраз ужываюць і чыноўнікі, і журналісты дзяржаўных выданьняў (амаль пагалоўна), і нават журналісты недзяржаўных выданьняў (радзей, але таксама час ад часу). Ну, а ў расейскіх выданьнях, нават у паведамленьнях інфармацыйных агенцтваў — спрэс: «урад Беларусі ўхваліў праект генэральнага кантракту на будаўніцтва ў рэспубліцы АЭС» — вось апошняе паведамленьне ИТАР-ТАСС на вочы трапіла.

І гэта на аўтамаце, не задумваючыся. На першы погляд — гэта ж палова поўнай назвы дзяржавы Рэспубліка Беларусь, што тут такога асаблівага?
Проста каб не паўтараць назву, заменьнік. Хіба? Вы можаце ўявіць сабе паведамленьне па расейскім тэлебачаньні ці ў расейскай газэце: «у рэспубліцы прайшлі выбары», калі размова ідзе, скажам, пра ЗША, Францыю, Польшчу? Ніколі ў жыцьці. Гэта немагчыма. І не таму, што некім забаронена — проста не прынята. А чаму б, здавалася — пэўна ж таксама не манархіі. Дый беларусы — хоць тыя, хто за Эўропу, хоць нават тыя, хто за Расею — ніколі названыя краіны ў такім кантэксьце рэспублікамі не назавуць, язык не павернецца.

Ну і таксама ніколі такое словаўжываньне немагчымае адносна самой Расеі.
Аднойчы ў маёй перадачы расейскі суразмоўца казаў пра Беларусь «у рэспубліцы», «рэспубліканскія ўлады» ледзь не ў кожным сказе. Я пацікавіўся, чаму ён не называе «рэспубліканскім кіраўніцтвам» Мядзьведзева і Пуціна. Нібыта не пачуў, але адносна Беларусі працягваў часьціць — «рэспубліка, рэспубліка».

Зразумела, у самім гэтым слове няма нічога кепскага і абразьлівага. Але ёсьць гістарычная практыка. У СССР гэтае слова азначала ўзровень адміністрацыйнага падзелу адзінай дзяржавы, і прычым узровень не найвышэйшы, прамежкавы: раён — вобласьць — рэспубліка, ну, а па-над ёй ужо — сапраўдная дзяржава, краіна, Радзіма зь вялікай літары. А рэспубліка — радзіма з малой, родная рачулка, пагорак, басаногае дзяцінства. У Расеі гэта і захавалася — рэспублікі Татарстан, Башкартастан, Комі і іншыя. І Беларусь такой моўнай практыкай па змаўчаньні апускаецца да іх узроўню.

Прычым, калі зь Белоруссией магчыма і ёсьць рацыя ў спасылках на правілы расейскай мовы, Пушкінскаму дому яе правілы віднейшыя, то ніякія правілы расейскай мовы не абавязваюць называць Беларусь рэспублікай.
Тым больш, што, як сказана вышэй, гэтыя правілы чамусьці губляюць сваю сілу акурат на межах былога СССР. Дарэчы, і ў межах таксама ёсьць тонкая дыфэрэнцыяцыя — Літву ці Грузію рэспублікамі ТАСС ці Інтэрфакс наўрад ці назавуць.

Праўда, такому называньню Беларусі спрыяе і ўласная беларуская практыка. З чаго расейцы павінны больш дбаць пра беларускую незалежнасьць, чым самі беларусы, многія зь якіх з задавальненьнем карыстаюцца словам, якое ў пэўным сэнсе сымбалізуе іх дзяржаўную несамастойнасьць і другаснасьць?

Можа і ня варта ўсчынаць вялікі вэрхал з гэтай нагоды, сапраўды дробязь, лухта ў параўнаньні зь іншымі праблемамі. Але гэта такая падсьвядомая ўсьмешка Чэшырскага (савецкага) Ката, ката ўжо няма, але ўсьмешка яшчэ лунае ў паветры. Тыя, хто называе Беларусь рэспублікай, зусім не абавязкова сьвядома адмаўляюць ёй у праве на самастойнае дзяржаўнае існаваньне.

Але падсьвядома ёсьць у гэтым канстатацыя, перафразуючы Булгакава, «дзяржаўнасьці другой сьвежасьці».
І навошта гэта канстатаваць прынамсі самім? Словы «краіна», «нацыянальны» не такія і страшныя. Тым больш, што вось галоўны банк краіны назвалі нацыянальным, і ніякай маральнай і культурнай катастрофы ад гэтага ня здарылася. Калі ад гэтага пазбавяцца самі беларусы, то магчыма і расейцы перастануць карыстацца гэтай усьмешкай савецкага ката. І не таму, што Пуцін забароніць — проста не прынята стане, як не прынята адносна Францыі, Польшчы і нават Літвы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела размаўляць з ім1

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела размаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў41

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела размаўляць з ім1

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела размаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць